Авторизация
 

Туберкулёз перадаецца паветрана-кропельным шляхам

 Штогод у свеце захворваюць на туберкулёз каля дзевяці мільёнаў чалавек. Больш за паўмільёна гінуць. Туберкулёз перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Заразіцца можа кожны: узбуджальнікі трапляюць у дыхальныя шляхі з пылам або макротай пры кашлі, чханні. Нават стаяць побач з хворым небяспечна. Бактэрыі разносяцца пры размове, смеху. Яны знаходзяцца ў паветры шэсць гадзін.

Захварэць можна не адразу. Паміж момантам, калі бактэрыі трапілі ў арганізм, і праяўленнем туберкулёзу можа прайсці некалькі гадоў. Адзіны спосаб выявіць хваробу на ранніх стадыях — флюараграфічнае або рэнтгеналагічнае і бактэрыялагічнае даследаванні.


!!! Калі на працягу двух-трох тыдняў у вас не праходзяць пералічаныя сімптомы, абавязкова звярніцеся да ўрача: высокая тэмпература, агульная слабасць, павышанае потавыдзяленне, сухі або з макротай кашаль, схудненне пры звычайным харчаванні, задышка пры невялікіх фізічных нагрузках, кроў у макроце.


Туберкулёз можна перамагчы за адзін-два гады. За пяць год памірае палова хворых, якія адмаўляюцца ад лячэння.
Прафілактыка: гэта павышэнне ахоўных сіл арганізму. Прытрымлівайцеся правільнага рэжыму працы, харчуйцеся рацыянальна і своечасова. Адмоўцеся ад шкодных звычак. Вясной прымайце полівітаміны, загартоўвайцеся, займайцеся фізкультурай.


Вядзіце здаровы лад жыцця. Прытрымлівайцеся правіл асабістай гігіены. Рэгулярна праводзьце вільготную ўборку і праветрывайце памяшканні. Выбівайце на свежым паветры падушкі, коўдры, матрацы і верхняе адзенне. Даказана, што адкрытае акно за 30-40 хвілін зводзіць канцэнтрацыю бацыл да мінімуму.

Фота для ілюстрацыі.
Мікалай ГОЛУБ, урач-фтызіятр раённай бальніцы.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 90 842
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 028
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 669
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 471
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 29 826
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 553
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 18 849
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 октября 2018
Иван, Макар, Никанор

Именины 18 октября 2018
Алексей, Гавриил, Григорий, Денис, Евдоким, Иннокентий, Кузьма, Макар, Матвей, Петр, Тихон, Александра, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта