Авторизация
 

Інфаркт: быць або не быць

 Інфаркт міякарда — вострае сардэчна-сасудзістае захворванне. Характарызуецца амярцвеннем аднаго або некалькіх ачагоў у сардэчнай мышцы. У большасці выпадкаў інфаркт адбываецца на фоне стэнакардыі  пасля рэзкага фізічнага або эмацыянальнага напружання.

Прычыны інфарктаў:
- узрост пасля 40 год, асабліва ў мужчын;
- спадчыннасць;
- гіпертанія, атэрасклероз, цукровы дыябет, атлусценне, курэнне;
- абмежаваная фізічная актыўнасць;
- псіхаэмацыйныя напругі і стрэсы.
Папярэдзіць інфаркт можна, калі змяніць стыль жыцця і займацца прафілактыкай. Асноўныя прынцыпы—правільнае харчаванне, фізічная актыўнасць і адсутнасць шкодных звычак. Адным словам, здаровы лад жыцця.


Правільнае харчаванне:
- ужывайце прадукты з паніжаным утрыманнем тлушчоў: малочныя — 05-1,5%, смятану — 10-15%, посныя мяса і рыбу;
- адмоўцеся ад прадуктаў з высокім утрыманнем тлушчоў. Гэта вэнджаніна, сала, маянэз, маргарын, сметанковае масла, кансервы;
- смажце з мінімальнай колькасцю алею або зусім без яго.


Свежыя садавіну і гародніну можна есці без абмежаванняў. Запраўляйце салаты лімонным сокам, воцатам, абястлушчаным ёгуртам.
Абмяжуйце спажыванне хутказасваяльных вугляводаў і цукроў. Апошніх дазволена да шасці чайных лыжак у суткі. Адмоўцеся ад салодкіх кампотаў, газіровак. Шкодныя кандытарскія вырабы са сметанковым крэмам.


Фізічная актыўнасць. Калі чалавек мала рухаецца, арганізм атрымлівае недастатковую колькасць кіслароду, сасуды губляюць эластычнасць. Карысна для здароўя шмат хадзіць. Па магчымасці адмоўцеся ад ліфта і грамадскага транспарта.
Пасля 30 год трэба штогод рабіць электракардыяграму. Прычым няважна, непакоіць сэрца або не. У жыцці хапае стрэсаў і непрыемных сітуацый, якія могуць у любы час паўплываць на здароўе.

Фота для ілюстрацыі.
Святлана ДУНДАР, урач-кардыёлаг,

загадчыца раённай паліклінікі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта