Авторизация
 

Электронныя цыгарэты таксама вельмі шкодныя

 Вэйпінгам называюць выкарыстанне электронных цыгарэт. Яны ўяўляюць  інгалятары, якія складаюцца з вадкасці, атамайзера і батарэйнага блока. 

Вытворцы сцвярджаюць, што электронныя цыгарэты бяспечныя і могуць выкарыстоўвацца ў якасці нікатыназамяшчальнай тэрапіі. Аднак спецыялісты з Нацыянальнай лабараторыі імя Лорэнса ў Берклі выявілі таксічныя рэчывы пры курэнні. Вучоныя даследавалі, якім чынам тэмпература, тып і працягласць эксплуатацыі інгалятара ўплываюць на ўзровень шкодных выкідаў. А хімікі прадэманстравалі, што тэрмічнае раскладанне прапіленгліколю і гліцэрыны, утвораных у вадкасці для запраўкі цыгарэты, прыводзіць да выслабанення акралеіну і фармальдэгіду. Акралеін раздражняе слізістыя абалонкі вачэй і дыхальных шляхоў, выклікае слёзатачэнне, а таксама праяўляе мутагенныя ўласцівасці. Фармальдэгід уплывае яшчэ і на цэнтральную нервовую сістэму.


Аказалася, што пры першай зацяжцы і праз 10 хвілін пасля ўключэння цыгарэты канцэнтрацыя пабочных рэчываў змянялася. Іх колькасць у пары паступова вырасла ў некалькі разоў, прычым хуткасць працэсу залежыла ад напругі батарэі і вызваляемага злучэння. Напрыклад, пры 3,8 вольт у першыя пяць зацяжак выпускалася па 0,46 мікраграм акралеіну, аднак пасля таго, як прыстасаванне нагрэлася, паказчык вырас да 8,7 мікраграм. У прыстасаваннях з двайной спіраляй колькасць выкінутага акралеіну значна зніжалася.


Напруга батарэі і час эксплуатацыі электронных цыгарэт таксама павялічвала колькасць таксічных рэчываў. Акрамя гэтага, даследчыкі выявілі, што ў пары ўтрымліваецца 31 шкоднае хімічнае злучэнне, у тым ліку окіс прапілену і гліцыдол — яны правакуюць утварэнне пухлін.

Фота для ілюстрацыі.
А. АСЛАНАЎ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта