Авторизация
 

У Міёрах адбыўся медыка-санітарны савет

 27 лютага ў райвыканкаме адбыўся медыка-санітарны савет. Спецыялісты аховы здароўя раёна прааналізавалі вынікі работы за мінулы год, атрымалі заслужаныя ўзнагароды і вызначылі асноўныя накірункі дзейнасці на перспектыву. 

У мінулым годзе асноўныя задачы дзяржаўных праграм і сацыяльных стандартаў аховы здароўя ў раёне выкананы. Дзейнасць медыцынскіх устаноў накіроўвалася на паляпшэнне дыягностыкі хвароб, павышэнне якасці і даступнасці паслуг насельніцтву, зніжэнне смяротнасці, павелічэнне працягласці жыцця, у тым ліку шляхам актыўнай санітарна-асветніцкай работы, умацаваннем матэрыяльна-тэхнічнай базы, адзначыла ў дакладзе галоўны ўрач УАЗ "Міёрская ЦРБ" Алена Сівая. 

На Міёршчыне 20289 жыхароў, сярод іх 3630 дзяцей, 10072 грамадзян працаздольнага ўзросту, 6587 — старэйшых, 1177 пераадолелі 80-гадовы рубеж. Летась нарадзіліся 194 новыя жыхары, адышлі ў іншасвет 427(у 2016-485). Паказчык агульнай смяротнасці хоць і знізіўся на 10,3%, але высокі на 21 на тысячу насельніцтва. Старэйшых за працаздольны ўзрост памерла 358 чалавек, у тым ліку 169 пражылі больш за 80 гадоў. Прычынай сталі хваробы сардэчна-сасудзістай, нервовай сістэм, старасць, новаўтварэнні. Агульная смяротнасць вар'іруе ад 18,3 праміле у Павяцкім сельсавеце да 26 у Завуццеўскім, у Міёрах — 14, у Дзісне — 17 праміле.


 Летась у раёне абарваліся жыцці 69 працаздольных жыхароў — на чатыры больш чым у 2016-м. Перш за ўсё віной таму хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы (27 чалавек ці 38%). На другім месцы знешнія прычыны: восем чалавек страцілі з-за суіцыду, адзін атруціўся алкаголем, два загінулі ў дарожна-транспартных здарэннях, ад іншых траўм памерлі дзевяць чалавек, адзін утапіўся. Сярэдні ўзрост памерлых 42,3 года.16 жыхароў раёна не далічыліся з-за анкалогіі, шасцёра з іх памерлі ад прагрэсіўных працэсаў хваробы, 10 — на працягу года з моманту ўстанаўлення дыягназу. Узровень смяротнасці ў працаздольным узросце вар'іруе ад 2,3 праміле ў Павяцкім сельсавеце да 10 у Мікалаёўскім, у Дзісне — 6,5 праміле, Міёрах — 3,5.


Адказнасць па папярэджанні хвароб ускладзена на амбулаторна-паліклінічную службу. На дыспансерным уліку ва ўрачоў знаходзяцца 11558 чалавек ці 57% ад агульнай колькасці насельніцтва. Нізкай застаецца схільнасць да лячэння ў мужчын. У структуры захворваемасці па-ранейшаму пераважаюць хваробы органаў дыхання, на другім месцы — хваробы скуры, трэці радок займаюць траўмы і атручванні, затым ідуць хваробы сістэмы кровазвароту.


 Летась прызнаны інвалідамі ў працаздольным узросце 48 чалавек. Прычынай таму перш за ўсё злаякасныя новаўтварэнні. Дарэчы, паказчык захворваемасці анкалогіяй няўхільна расце. Выяўлена 87 новых хворых, з якіх 22 — у запушчанай стадыі. Па лакалізацыі лідзіруе рак лёгкага — 11 выпадкаў, затым ідуць рак скуры — 10, цела маткі — дзевяць, малочнай залозы — сем, прамой кішкі — шэсць.


Стацыянарную дапамогу жыхарам раёна аказваюць у Міёрскай ЦРБ, Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду і Язненскай участковай бальніцы. Усяго дзейнічаюць 197 ложкаў, у тым ліку 147 кругласутачных. Летась на іх паправілі здароўе 5215 хворых.


Аснова асноў — кадравы патэнцыял. У медыцынскіх установах раёна працуюць 56 урачоў, з іх 17 — пенсіённага ўзросту, 16 належаць да катэгорыі моладзі. Шасцёра — у водпуску па доглядзе за дзіцём. Дзейнасць лячэбных устаноў забяспечваюць 251 сярэдні медыцынскі работнік, 134 чалавекі малодшага персаналу, 102 — іншага. Галоўны ўрач адзначыла дэфіцыт кадраў. Цяпер не хапае нарколага, інфекцыяніста, аталарынголага, акуліста. Патрэбны рэаніматолагі, хірургі, урачы лабараторнай дыягностыкі, фельчары і медыцынскія сёстры. Таму стаўка перш за ўсё на прыцягненне маладых спецыялістаў і ўкамплектаванне штата супрацоўнікаў.


Мінулы год адзначаны вялікай работай па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы лячэбна-прафілактычных устаноў раёна. За бюджэтныя і пазабюджэтныя сродкі адрамантавана інфекцыйнае аддзяленне, рэнтгенкабінет. Паляпшаўся стан галоўнага корпусу, паліклінікі. Інтэнсіўна працягвалася будаўніцтва Міёрскай ЦРБ. На бясплатнай аснове арсенал установы папоўніўся новым рэнтгенадыягнастычным апаратам, аналізатарам біяхімічным аўтаматычным. За сродкі мясцовага бюджэту набыты электракардыёграф, камп'ютар.


 Вясной медыкі справяць наваселле ў новай бальніцы, якая паспрыяе развіццю сучасных тэхналогій. Хутчэй пойдуць на папраўку пацыенты тэрапеўтычнага профілю ў капітальна адноўленым адпаведным аддзяленні. Бягучыя рамонты чакаюць сельскія лячэбныя ўстановы. У планах набыць два аўтамабілі для хуткай медыцынскай дапамогі, адзін для неадкладнай.


Як заўважыла галоўны ўрач, служба хуткай дапамогі пакрысе пераходзіць з адміністрацыйнага на тэрытарыяльны прынцып абслугоўвання насельніцтва. Гэта азначае, што да хворага прыбудзе брыгада, якая знаходзіцца непадалёк ад месца выкліку. Пры гэтым пацыента даставяць у бліжэйшую профільную ўстанову. Для гэтага ў вобласці распрацавана і зацверджана спецыяльная дарожная карта экстранай дапамогі, адпаведна ёй брыгады атрымліваюць свой пазыўны нумар, а таксама GPS-навігатар і ноўтбукі. Працягнецца ўкараненне электроннай амбулаторнай карты ў райпаліклініцы і электроннай карты стацыянарнага пацыента ў бальніцы.


У ліку прыярытэтных задач — захоўваць і ўмацоўваць здароўе жыхароў раёна. На тое ўплываюць якасныя і своечасовыя прафілактычныя агляды, каб як мага раней выяўляць хваробы на ранніх стадыях. Сумесна з РАУС, працоўнымі калектывамі прадоўжыцца работа па прафілактыцы алкагалізму і яго своечасовым лячэнні. Цяпер на ўліку ў нарколага 657 чалавек, 57 з іх папоўнілі гэту кагорту летась. З-за ўжывання алкаголю пад пільным наглядам медыкаў 15 дзяцей. Адзначана, што ў раёне выпіваць сталі менш. Летась прададзена 1052381,3 літра алкагольных напіткаў, што складае 51,9 літра на душу насельніцтва, у тым ліку 28,2 літраў піва, 141,1 літра пладова-ягаднага віна. Аднак да станоўчых тэндэнцый яшчэ далёка, і ў гэтым накірунку трэба працаваць.


Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак падзякавала медыкам за плённую дзейнасць, нацэліла на выкананне пастаўленых задач. Прыемным момантам мерапрыемства стала ўзнагароджанне лепшых работнікаў, а таксама пераможцаў галіновага конкурсу. Ганаровымі граматамі ўпраўлення аховы здароўя адзначаны старанні загадчыка хірургічнага аддзялення Івана Гарбачова, медсястры Алены Кухаронак, галоўнага бухгалтара ўстановы Наталлі Мацур. Ад райвыканкама адпаведная ўзнагарода ўрачу-рэаніматолагу ЦРБ Юрыю Цярэшку, падзяка старшыні аб'яўлена загадчыку Чэраскім ФАПам Ірыне Варонька. 

На здымках: урач-рэаніматолаг ЦРБ Юрый Цярэшка, Т.Гарбачова-Голер, А. Кухаронак, Т. Лінтоўская. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 84 684
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 53 224
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 23 297
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 23 092
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 21 967
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 065
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 12 735
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 апреля 2018
Александр, Антон, Валентин, Иван, Мартин

Именины 26 апреля 2018
Георгий, Дмитрий, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта