Авторизация
 

Скандынаўская хадзьба як разнавіднасць лячэбнай гімнастыкі

 Скандынаўская хадзьба — перамяшчэнне пешшу з двума палкамі накшталт хадзьбы на лыжах. Займацца ёй можа кожны. Для практыкаванняў не патрэбны асаблівыя ўмовы надвор'я, дарагія трэнажоры, спецыяльнае адзенне і спартзал.

СКАНДЫНАЎСКУЮ ХАДЗЬБУ можна аднесці да разнавіднасці лячэбнай гімнастыкі. Ногі і рукі рухаюцца сінхронна: левая нага і правая рука наперад, ставім палку, пераносім левую руку і правую нагу наперад, зноў ставім палку. Апускаючы нагу, ставім спачатку на пятку, затым пераносім на насок. Рухацца трэба плаўна і свабодна, без рыўкоў. Тэмп крыху больш інтэнсіўны, чым падчас звычайнай прагулкі. Даўжыня кроку вызначаецца дальнасцю пастаноўкі рук. Чым шырэй крокі, тым большая нагрузка.


ПРЫВУЧЫЦЬ арганізм да скандынаўскай хадзьбы лёгка. Практыкаванні аказваюць мягкі аздараўленчы эфект і не патрабуюць дасканалай падрыхтоўкі. Падчас такіх прагулак на свежым паветры ўзмацняецца кровазварот, органы і тканкі амываюцца пажыўнымі рэчывамі і выпрацоўваюцца эндарфіны — гармоны, якія паляпшаюць настрой і агульнае самаадчуванне. Працуюць мышцы ног, спіны, рук, тулава, ад чаго інтэнсіўна спальваюцца калорыі. Хадзьба ў паркавых зонах, на прыродзе ўмацоўвае нервовую сістэму, павышае стрэсаўстойлівасць.
ІНТЭНСІЎНАСЦЬ трэніровак можна ўстанаўліваць у залежнасці ад самаадчування. Для большага эфекту да палак прымацоўваюць спецыяльныя ўцяжарвальнікі.


Н. АСЛАНАЎ, начальнік сектара
судова-медыцынскіх экспертыз
Міёрскага міжрайаддзела ДКСЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта