Измените рацион и режим дня — и будете здоровы!

 Снежаньскія і студзеньскія, люстаўскія святы даўно закончыліся. Настаў час ацаніць іх наступствы для ўласнага арганізму. Тлустае, салодкае, салёнае — тое, што звычайна складае святочны стол. І ўсё гэта ў вялікай колькасці.

Не ўсе разумеюць, як можна за святы набраць тры кілаграмы. Але бывае да пяці-шасці. Не панікуйце! Часцей за ўсё залішнія кілаграмы — гэта вадкасць, рэшткі непераваранай ежы (шлакі). Тлушчу ў арганізме можа назапасіцца не больш за адзін-два кілаграмы.
Радыкальна мяняць меню не варта. Харчаванне павінна быць частым і рэгулярным: сняданак, другі сняданак, абед, падвячорак і вячэра. Худнець трэба павольна.


Ужывайце як можна больш салатаў з агародніны. Клятчатка, якая ў іх утрымліваецца, стымулюе работу кішэчніка і дапамагае хутка перапрацоўваць ежу.


Увядзіце ў меню складаныя вугляводы. Ідэальныя ў гэтым выпадку кашы: грэчневая, аўсяная, пшанічная, пярловая, ячневая. Два-тры дні гатуйце ежу ашчаднымі спосабамі: варыце, запякайце ў фользе і рукаву, трымайце на пары.


Не рабіце перакусаў накшталт чаю з пячэннем. Памятайце: сняданак — самы галоўны прыём ежы. На яго прыходзіцца да 25% дзённага харчавання. Ешце з маленькага посуду, павольна і дасканала перажоўвайце. Мозгу патрэбна каля 20 хвілін, каб атрымаць сігнал, што вы сытыя. Вострая ежа, прыправы, маянэзы, саленні, вэнджаніна затрымліваюць вадкасць у арганізме і выклікаюць ацёкі.


Неабходна выпіваць за дзень каля двух літраў чыстай вады. За паўгадзіны да прыёму ежы прымайце па адной шклянцы.
Адмоўцеся часова ад солі і налягайце на бялок. Так вы падтрымаеце мышачную тканку ў тонусе і спаліце калорыі. Уключайце ў рацыён мяса. Аддавайце перавагу ялавічыне і птушцы. Абавязковыя нятлусты тварог і рыба.


Павялічце фізічную актыўнасць. Заняткі пачынайце паступова. Спачатку прагулкі і простая зарадка, пазней комплексы практыкаванняў. Не менш важны адпачынак. У святочныя дні ламаецца рэжым дня. Мы позна кладзёмся спаць, устаём позна. Калі выходзім на работу, яшчэ доўга не можам уцягнуцца ў звычайны графік. Паступова аднаўляйце сямі-васьмігадзінны сон. Дакладна плануйце свой дзень і памерана пачынайце рабочыя будні.


Прытрымлівайцеся нашых парад, і ваша вага будзе таяць на вачах!

Фота для ілюстрацыі.
Наталля КАПІТОНАВА,

інструктар-валеёлаг Міёрскай ЦРБ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.