Авторизация
 

Вернасць і каханне абароняць ад інфекцыі

 Колькасць вядомых інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, перавышае 30. Сіфіліс, ганарэя, генітальны герпес, востраканцовыя кандыломы, урэаплазмоз, мікаплазмоз, кандыдоз, гепатыт В і С. Калі ў арганізме з'явілася інфекцыя, якая перадаецца палавым шляхам, гэта павышае рызыку інфіцыравання вірусам імунадэфіцыту чалавека.

Найбольш характэрныя сімптомы інфекцый:
- выдзяленні з мочавыпускальнага канала або прамой кішкі, незвычайныя выдзяленні з похвы, няважна, моцныя ці слабыя, жаўтаватага колеру або тварожыстыя з пахам;
- крывяністыя выдзяленні з похвы ў жанчын паміж менструацыямі;
- рэзі, сверб, паленне або дыскамфорт пры мочавыпусканні, пачашчанае мочавыпусканне;
- болі ўнізе жывата, у вобласці паясніцы ў жанчын, у вобласці яечкаў у мужчын;
- болевыя адчуванні падчас палавога акта;
- болечкі, бурбалкі, эрозіі на палавых органах, у вобласці задняга праходу, у роце;
- разрастанні ў вобласці палавых органаў, задняга праходу;
- сып на целе, палавых органах, далонях, падэшвах;
- павелічэнне лімфатычных вузлоў (часцей у палавой вобласці).


Такія праявы могуць змяншацца або знікнуць зусім праз некаторы час і без лячэння. Аднак гэта не значыць, што вы здаровыя, проста хвароба перайшла ў хранічную форму. Указаныя сімптомы, асабліва калі яны з'явіліся пасля выпадковай сувязі, то гэта сур'ёзная падстава для звароту да дэрматавенеролага. Толькі пасля агляду і лабараторнага даследавання можна вызначыць інфекцыю.


Несвоечасовае лячэнне інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, прыводзіць да цяжкіх наступстваў і ўскладненняў. Развіваюцца хранічныя запаленчыя працэсы мочапалавых органаў і ў выніку зніжаецца патэнцыя ў мужчын. Жанчыны пакутуюць ад выкідкаў, пазаматкавай цяжарнасці або невыношвання, бясплоднасці і раку палавых органаў.


Ранні пачатак палавога жыцця, частая змена партнёраў, выпадковыя сексуальныя кантакты, адсутнасць сродкаў індывідуальнай прафілактыкі з'яўляюцца фактарамі павышанай рызыкі заражэння інфекцыяй.


Альтэрнатывай прэзерватыву ў прафілактыцы інфекцый з'яўляюцца антысептыкі. Самы просты варыянт — слабы раствор марганцоўкі. А можна купіць у аптэцы "Мірамістын" або "Хлоргексідын". Гэтымі растворамі апрацоўваюць знешнія палавыя органы, палошчуць рот і горла, уводзяць у мочавыпускальны канал, у похву або прамую кішку пасля палавога акта.


Самы надзейны спосаб папярэдзіць інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам — каханне і вернасць у шлюбе або з аднам сексуальным партнёрам. Клапаціцеся пра сваё здароўе і здароўе блізкага чалавека. Рэгулярна праходзьце агляды ў гінеколага, уролага і дэрматавенеролага. Калі ўсё ж захварэлі, не саромцеся распытаць урача.


Памятайце, інфекцыі, што перадаюцца палавым шляхам, не праходзяць самі па сабе!

Фота для ілюстрацыі.
Валянціна ГАЙБОВІЧ,

раённы дэрматавенеролаг.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта