Авторизация
 

1 сакавіка — Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі

 Наркотыкі — атрута, якая губіць чалавека, выклікаючы ў яго арганізме незваротныя негатыўныя працэсы. Прыводзіць да псіхічных парушэнняў і дэградацыі асобы, развівае залежнасць, пазбавіцца ад якой вельмі цяжка. 

Наркотыкі ўсё часцей ужываюць непаўналетнія. Чаму ідуць на гэты крок, хаця ведаюць аб магчымых наступствах? Прычын шмат, у іх ліку стрэс, нуда, адзінота, цікаўнасць, пратэст, "за кампанію", жаданне здавацца дарослым, імкненне даказаць таварышам, што "не слабак". Менавіта гэтыя прычыны найбольш часта становяцца вытокам падлеткавых "глупстваў".


Бацькі лепш за іншых ведаюць сваіх дзяцей. Ім лягчэй прадухіліць бяду не толькі праз гутарку, але і зацікавіўшы іх спортам, сумесным адпачынкам на прыродзе, заняткамі ў гуртках і г. д. Паверце, гэта значна прасцей, чым потым змагацца са згубнай звычкай! Калі ж пад уздзеяннем пэўных абставін дзіця ўсё ж такі трапіла ў "пастку", важна своечасова гэта прыкмеціць. Ёсць падстава насцярожыцца, калі ў дзіцяці:


- рэзка змяніўся характар (быў таварысцкім, цярплівым, лагодным і вясёлым, а стаў замкнутым, сярдзітым, раздражняльным, абыякавым);
- з'явіліся сумніўныя знаёмыя, па першаму званку якіх ён кудысьці бяжыць, прапускае школьныя заняткі;
- дадому прыходзіць позна ў стане ап'янення, хаця паху алкаголю няма;
- спецыфічна пахне адзенне і паводзіны неадэкватныя;
- шмат спіць, позна і цяжка прачынаецца, чаго не было раней;
- схуднеў, знік апетыт, хаця на здароўе не скардзіцца;
- няма цікаўнасці да ранейшых захапленняў;
- шмат абманвае і змяніліся паводзіны;
- з дому пачалі знікаць рэчы і грошы;
- стаў цікавіцца медыцынскай літаратурай і дома з'явіліся кнігі з апісаннем наркатычных рэчываў;
- заводзіць знаёмствы з медсёстрамі (гэта мае дачыненне да падлеткаў) і часта бывае у лячэбных установах, аптэках;
- на руках і нагах з'явіліся сляды ад ін'екцый.


Калі раптам даведаецеся, што дзіця ўжывае наркотыкі, нельга ўпадаць у паніку і крычаць, пагражаць, чытаць гучныя натацыі. Гэтым можна выклікаць зваротную рэакцыю, прымусіўшы непаўналетняга яшчэ больш замкнуцца ў сабе і аддаліцца ад сям'і. Першае, што трэба зрабіць — пракансультавацца з медыкамі-прафесіяналамі, якія ведаюць, як дапамагчы ў такой сітуацыі. Не спадзявайцеся, што праблема нарказалежнасці зможа вырашыцца толькі асабістымі намаганнямі бацькоў, бо пры "такім лячэнні" эфекту наогул можна не атрымаць.

Фота для ілюстрацыі.
Анжэла НЯМІРА,
урач-тэрапеўт.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта