Авторизация
 

Беражыце сваё сэрца

 Сардэчна-сасудзістыя хваробы з'яўляюцца асноўнай прычынай інваліднасці і заўчаснай смерці беларусаў. 40-60 працэнтаў складаюць яны ў структуры смяротнасці. Хвароба забірае людзей усё больш маладога ўзросту. 

Лепшы спосаб папярэдзіць ускладненні або паменшыць рызыку развіцця хвароб сэрца — змяніць лад жыцця. Кантраляваць гэта павінны вы, а не ўрач.

Для таго, каб знізіць рызыку развіцця хвароб сістэмы кровазабеспячэння, выконвайце наступныя рэкамендацыі:
- прытрымлівайцеся карыснага для сэрца харчавання. Пажадана есці поснае мяса і ненасычаныя тлушчы (раслінныя і рыбін). У іх менш халестэрыну. Часцей замяняйце мяса рыбай. Лепш выбіраць курынае, аддаючы перавагу грудцы, а не кумпячкам. Не пераядайце;
- зменшыце колькасць тлушчоў. Калорыі, атрыманыя ад іх, павінны складаць менш за 30% ад дзённай нормы. Даросламу чалавеку патрэбна менш за 60 грамаў тлушчу. Звыш паловы дзённага рацыёну павінны складаць агародніна, садавіна і ягады. Лепш ужываць іх сырымі;
- ужывайце важныя для сэрца прадукты і лекавыя расліны з мікраэлементамі, магніем і каліем. Ачышчаюць сасуды, папярэджваючы атэрасклероз, агрэст, апельсін, чырвоныя буракі, чарнаплодная рабіна, грэйпфрут, лімон, каліна, фасоля, кукуруза, абляпіха, сліва, чорныя парэчкі, цыбуля, часнок, валяр'яна і глог (баярышнік);
- зменшыце ўзровень халестэрыну ў крыві да 5,2 ммоль/л. Асабліва гэта адносіцца да "дрэннага" халестэрыну. Тым самым папярэдзіце ўзнікненне тромбаў у каранарных артэрыях;
- рэгулярна займайцеся фізічнымі практыкаваннямі. Яны дапамагаюць умацаваць сэрца, зніжаюць артэрыяльны ціск і ўзровень "дрэннага" халестэрыну, павышаючы "добры";
- кідайце курыць. Праз тры гады пасля адмовы ад тытуню рызыка хваробы сэрца такая ж нізкая, як у тых, хто не курыць;
- кантралюйце крывяны ціск і глюкозу ў крыві. Сачыце за ўзроўнем цукру, калі хворыя на дыябет;
- пазбягайце стрэсаў. Калі чалавек адчувае адмоўныя эмоцыі, выдзяляецца адрэналін. Сэрца б'ецца хутчэй, сасуды звужаюцца і павышаецца ціск. Калі такія нагрузкі пастаянныя, гэта вядзе да хвароб сэрца і сасудаў.


Беражыце здароўе з маладосці!


Анжаліка НЯМІРА,
урач-тэрапеўт Міёрскай ЦРБ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 530
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 583
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 873
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 187
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 064
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 848
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 652
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 февраля 2018
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Именины 21 февраля 2018
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта