Авторизация
 

У "Свіслач", "Чабарок" і Місхор з Міёр на аздараўленне

 Для юных жыхароў нашага раёна з Прадстаўніцтва "Віцебскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага Цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва" паступілі пуцёўкі ў санаторыі "Свіслач", "Чабарок" і "Белоруссия".

У "Свіслач" могуць накіравацца двое дзетак школьнага ўзросту. Адна пуцёўка — з 20 студзеня да 9 лютага, другая — з 7 да 27 сакавіка. Санаторый размешчаны на тэрыторыі Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў 300 метрах ад ракі Свіслач, у асяроддзі змешанага лесу. Гэта шматпрофільная лячэбна-прафілактычная ўстанова, прызначаная для аздараўлення дзяцей ад 7 да 15 гадоў пераважна прыроднымі сродкамі (мясцовая мінеральная вада, лячэбныя гразі, клімат і інш.) у спалучэнні з апаратнай фізіятэрапіяй, лячэбным харчаваннем, спартыўнымі гульнямі, гімнастыкай, дазіраванай хадзьбой і інш. Профіль лячэння: захворванні органаў дыхання, стрававання і сістэмы кровазвароту. Пуцёўкі бясплатныя.


 Санаторый "Чабарок" з 3 да 23 лютага чакае матулю і дзіця. Поўны кошт дарослай пуцёўкі—714 рублёў. Але жанчыне, якой паводле прадастаўленай медыцынскай даведкі таксама патрабуецца лячэнне, давядзецца заплаціць толькі 15% ад сумы. Лячэнне і аздараўленне непаўналетніх бясплатнае. Размешчаны санаторый у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці каля вадасховішча Паўлінава і возера Алімпійскага. На тэрыторыі ўстановы растуць хвоя, бяроза, елка, рабіна, туя, ядловец.


Профіль лячэння: парушэнні абмену рэчываў, захворванні органаў дыхання, апорна-рухальнага апарата, сардэчна-сасудзістай, нервовай сістэм.


Для маці і дзіцяці ёсць таксама пуцёўкі ў санаторый "Белоруссия" у Місхоры (15 кіламетраў ад Ялты) з 3 да 24 лютага. Кошт дарослай пуцёўкі — 1338 рублёў. Для маці, якая разам з дзіцяці будзе праходзіць лячэнне і аздараўленне, сума зменшыцца на 75%.
Місхор — самае папулярнае і камфортнае месца на Паўднёвым беразе Крыма на ўзбярэжжы Чорнага мора з унікальнай лячэбнай базай і кліматам. Спрыяе найлепшым чынам лячэнню захворванняў органаў дыхання.


За даведкамі наконт пуцёвак звяртайцеся да спецыяліста па санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Юліі Блажэвіч (кабінет №3 у райвыканкаме на першым паверсе; рэжым работы — з 9.00 да 13.00; тэлефоны — 4 15 21 ці 645 11 03 (МТС).


Падрыхтавала Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 90 666
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 64 819
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 467
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 271
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 29 650
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 373
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 18 671
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 октября 2018
Василий, Владимир, Дмитрий, Михаил, Николай, Павел, Петр, Степан, Тихон, Вероника, Яков

Именины 16 октября 2018
Денис, Иван, Павел, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта