Авторизация
 

Пра новую міёрскую бальніцу расказвала галоўны ўрач Алена СІВАЯ

 Намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Жарко пры наведванні будаўнічай пляцоўкі новай раённай бальніцы ў Міёрах паставіў перад мясцовымі ўладамі і будаўнікамі задачу ўвесці аб'ект у эксплуатацыю раней запланаванай  даты. Хутка жыхары раёна, у якіх праблемы са здароўем, трапяць у па-сучаснаму абсталяваныя палаты трохпавярховага будынка на ўскрайку райцэнтра. Як не заблукаць у доўгіх калідорах? Экскурсаводам выступіла галоўны ўрач Алена СІВАЯ.

— Адразу за ўваходнымі дзвярыма для арыентацыі хворых і наведвальнікаў размесцім схему ўстановы, — запэўніла Алена Фёдараўна. — Плануецца, што на першым паверсе будуць знаходзіцца прыёмна-дыягнастычнае і акушэрскае аддзяленні. Другі паверх мяркуем адвесці для хірургічнага і тэрапеўтычнага аддзяленняў. Магчыма, суседнічаць з імі стане і дзіцячае. Трэці паверх прапануем аперацыйнаму блоку і анестэзіённа-рэанімацыйнаму аддзяленню. Карэкціроўкі яшчэ магчымы, але не думаю, што яны будуць істотнымі.


Магчымае стварэнне на базе нашай новай ЦРБ рэгіянальнага кардыялагічнага цэнтра для лячэння хворых з сардэчна-сасу-дзістымі праблемамі не толькі з нашага, але і суседніх раёнаў. Для яго месца рэзервуеце?
—Гэта вельмі жаданы для нас інвестыцыйны праект з замежным фінансаваннем. Для яго неабходна ўзводзіць дадатковыя памяшканні. Канчатковае рашэнне па стварэнні цэнтра на рэспубліканскім узроўні яшчэ не прынята.


Каб пачаць размяшчэнне хворых, трэба закончыць будаўнічыя і аддзелачныя работы, устанавіць абсталяванне. Як з гэтым?
—Забеспячэнне медыцынскім абсталяваннем адбываецца па лініях Міністэрства аховы здароўя рэспублікі і заказчыка—упраўлення капітальнага будаўніцтва. Сродкі выдзяляюцца з мясцовых бюджэтаў. Пастаўкі пачаліся, яны павінны закончыцца ў сакавіку-красавіку наступнага года. Атрымалі патрэбнае па 17 пазіцыях. Сярод найбольш важнага—рэнтгенапарат і біяхімічны аналізатар. Чакаем начынне для аперацыйнага блока, рэанімацыйнага і радзільнага аддзяленняў, лабараторыі, дэзынфекцыі і стэрылізацыі інструментарыя, апарат УЗІ. З выкарыстоўваемага цяпер забяром у новы будынак толькі самае неабходнае.


У райцэнтры паліклініка і бальніца знаходзяцца на значнай адлегласці. Гэта нязручна для хворых. З узвядзеннем новага корпуса ЦРБ сітуацыя памяняецца?

— Нязручна не толькі хворым. Урачам, медыцынскаму персаналу—таксама. Шмат абсталявання даводзіцца дубліраваць. Павялічваецца патрэба ў транспартных перавозках, значныя фінансавыя выдаткі. Цяпер у стадыі абмеркавання розныя варыянты больш рацыянальнага размяшчэння медыцынскіх устаноў у Міёрах. Сітуацыя патрабуе хутчэйшага прыняцця рашэння.


Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 203
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 450
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 091
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 887
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 189
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 924
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 214
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта