Авторизация
 

Акцыя па донарстве крыві прайшла ў Міёрскай паліклініцы

 У аўторак, 28 лістапада, у раённай паліклініцы прайшла акцыя па донарстве крыві. 71 чалавек з арганізацый і ўстаноў Міёршчыны падзяліўся сваёй крывёй. З іх 25 — бясплатна. Спецыялісты Віцебскай абласной станцыі пералівання крыві праверылі здароўе добраахвотнікаў і правялі працэдуру.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя заклікае да 2020 года перайсці на сістэму бясплатнага донарства крыві. Толькі ў 62 краінах нацыянальныя запасы амаль поўнасцю забяспечаны дзякуючы добраахвотнікам. 40 залежаць ад сямейных і платных донараў. 

Сярод прысутных — і навічкі, і здатчыкі крыві са стажам. Двое маюць званне ганаровага донара. Загадчыца Даўгінаўскай амбулаторыі Ганна Блажэвіч робіць гэта ў першы раз. Медработнік разумее, наколькі важна своечасова правесці пераліванне крыві.


Ірына Цярэшка — ганаровы донар Рэспублікі Беларусь, медсястра інфекцыйнага аддзялення раённай бальніцы. Пачала здаваць кроў студэнткай Даўгаўпілскага медвучылішча — з 1987 года. Працавала ў траўматалагічным аддзяленні раённай бальніцы. Аднойчы на аперацыі даведалася, што пераліваюць яе кроў. Было вельмі прыемна, што змагла дапамагчы.


Многія лічаць, што жадаючых падзяліцца сваёй крывёй паменее, калі за гэта перастануць плаціць. Між тым спецыялісты сцвярджаюць: донарства нават карысна. Такія людзі жывуць даўжэй. Зніжаецца рызыка анкалагічных і сардэчна-сасудзістых захворванняў. Донарства папярэджвае парушэнні стрававання, атэрасклероз, хваробы пячонкі, падстраўнікавай залозы. Рэгулярная здача крыві спрыяе падаўжэнню маладосці, бо стымулюе крыватвор і самаабнаўленне арганізма.


Донарства — гэта праява міласэрнасці да чалавека. Калі падзяліліся сваёй крывёй бясплатна, значыць праявілі свядомую грамадзянскую і адказную пазіцыю. Магчыма, такая падтрымка аднойчы спатрэбіцца і вам. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 975
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 841
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 504
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 248
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 559
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 965
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 976
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта