Авторизация
 

1 снежня — Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

 ВІЧ — вірус імунадэфіцыту чалавека. СНІД — сіндром набытага імунадэфіцыту, апошняя стадыя ВІЧ-інфекцыі.

Людзі баяцца заразіцца ВІЧ пры звычайным кантакце. Аднак хвароба не перадаецца пры поціску рукі і абдымках. Немагчыма заразіцца ў грамадскім транспарце, калі на вас кашляюць або чхаюць, праз пот і слёзы. ВІЧ не перадаецца пры карыстанні ваннай або ўнітазам, агульных посудзе і пасцельнай бялізне. Бяспечныя і ўкусы насякомых.

Па знешнім выглядзе не вызначыш, ёсць у чалавека ВІЧ, ці не. У пачатку хваробы прыкмет няма. Калі яна развіваецца, зніжаецца імунітэт. Павялічваюцца лімфатычныя вузлы, чалавек худнее. Тэмпература цела некалькі месяцаў трымаецца ў межах 37-38 градусаў. Хворы пакутуе ад дыарэі, можа быць запаленне лёгкіх, прычым не адзін раз. На скуры, у роце і носе з'яўляецца сып — чырвоныя, карычневыя або ружовыя плямы.


Вірус перадаецца пры палавых кантактах праз сперму і вагінальны сакрэт. Вялікая рызыка заражэння праз кроў. Напрыклад, увядзенне наркотыкаў бруднымі шпрыцамі. Агульныя іголкі пры нанясенні татуіровак, інструменты для галення. Кровапрадукты і прэпараты крыві таксама могуць быць заражонымі.


ВІЧ перадаецца ад інфіцыраванай маці да дзіцяці падчас цяжарнасці і родаў, пры кармленні грудзямі.
Як абараніць сябе? Устрымайцеся ад дашлюбных палавых сувязей. Будзьце вернымі свайму партнёру. Пры кожным палавым кантакце карыстайцеся прэзерватывам. Не ўжывайце наркотыкі. Калі хочаце зрабіць татуіроўку або пірсінг, пракалоць вушы — звяртайцеся ў касметычны салон. Выкарыстоўвайце індывідуальныя інструменты для галення, манікюру, гігіенічных працэдур.


Каб атрымаць дакладны вынік, абследавацца лепш праз тры-шэсць месяцаў пасля магчымага заражэння.
Пракансультавацца ў спецыяліста і ананімна бясплатна абследавацца можна ў паліклініцы незалежна ад месца жыхарства і прапіскі.

Фота для ілюстрацыі.
Наталля КАПІТОНАВА,

інструктар-валеёлаг
Міёрскай ЦРБ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 456
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 150
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 027
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 837
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 645
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта