Авторизация
 

Лазня на карысць, але не кожнаму

 З даўніх часоў паход у лазню — не проста гігіенічная працэдура. Гэта папулярны і карысны адпачынак. Разам з тым важна ўлічваць як станоўчыя, так і адмоўныя моманты.

За здароўем і добрым настроем
Лазня здымае стрэс, расслабляе, аздараўляе, павышае працаздольнасць, узнімае настрой. Узмацняюць эфект эфірныя алеі, травяныя настоі. Масаж з венікамі паляпшае кровазварот, танізуе і ачышчае скуру. Паветра напаўняе свежы водар траў і дрэў.


Тым, каго даймаюць насмарк, кашаль, грып і іншыя прастудныя захворванні рэкамендуецца наведваць лазню раз на тыдзень. Гэта прафілактыка артрытаў і радыкуліта, хвароб нырак і суставаў, праблем з мочапалавой сістэмай і печанню. Скура набывае свежы выгляд. Ачышчаюцца поры, знікае тлусты бляск.


Лазня — лянівы спосаб прывесці ў парадак фігуру. Актыўна выдзяляецца пот, з арганізма выводзяцца шлакі — і некалькі кілаграм знікаюць незаўважна.


Каму ўваход забаронены
Наведваць лазню супрацьпаказана пры гіпертаніі, сухотах, ішэмічнай хваробе сэрца, дыябеце, атэрасклерозе, мочакаменнай хваробе, пухлінах, нервовых расстройствах.
Не раяць ісці ў лазню пасля інфаркту і інсульту, з высокай тэмпературай, падчас абвастрэння хранічных захворванняў, у стане алкагольнага ап'янення. Працэдура можа выклікаць сур'ёзныя праблемы ў цяжарных жанчын.
Вадзіць у лазню дзяцей да трох, а часам і да пяці год таксама не варта. У больш дарослым узросце знаходжанне ў парыльні трэба абмяжоўваць трыма-пяццю хвілінамі.

Памятка для аматараў
Вырашылі адпачыць у лазні, прытрымлівайцеся наступных правіл.
! Напярэдадні не трэба шмат есці. Тлустая каларыйная ежа не паспрыяе прыемнай працэдуры. Арганізм затраціць шмат сіл на пераварванне і яму цяжка будзе справіцца з дадатковай нагрузкай.
! Супрацьпаказаны ў лазні моцныя напоі. Павышаная тэмпература паветра ўзмацняе нагрузку на сэрца і сасуды, алкаголь павялічыць яе яшчэ больш.
! Не трэба надоўга заставацца ў парыльні. Праз 5-15 хвілін пажадана прымаць кантрасны душ.
! Калі падчас ахалоджвання цела адчуваецца прыемнае паколванне і на скуры выразна бачна сетка сасудаў — эфект працэдуры станоўчы.


Н. АСЛАНАЎ, начальнік сектара судова-медыцынскіх экспертыз

Міёрскага міжрайаддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 274
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 204
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 495
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 240
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 267
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 323
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 284
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2018
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2018
Константин

Госці краін
free counters
Партнеры сайта