Авторизация
 

"Здаровы перакус" ад Міёрскай ЦРБ

 Значную частку жыцця мы праводзім на рабоце. Хуткія перакусы, харчаванне ўсухамятку, шкодныя паўфабрыкаты, наогул адмова ад ежы не лепшым чынам уплываюць на здароўе. Медыцынскія работнікі раёна арганізавалі Дзень здаровага харчавання. Расказалі, як карысна перакусіць на рабочым месцы. 

У мінулую пятніцу ў раённай бальніцы прайшоў конкурс майстэрства "Здаровы перакус". Работнікі шаснаццаці структурных падраздзяленняў ЦРБ падрыхтавалі смачныя і карысныя стравы.


 Медсястра аперацыйна-перавязачнага блока Валянціна Развадоўская прэзентавала "Гармонію густу". Абяцала мора вітамінаў, прыліў энергіі і прагу да працы. Зацікавіла "Супрацьпрастудзінам".


Акушэрскае аддзяленне прадстаўляла медсястра Святлана Юршэвіч. Прачытала "маналог-мініяцюру". Падрабязна расказала пра прадукты, якімі можна паласавацца без шкоды для здароўя і фігуры. Прапанавала іх паспрабаваць.


 Рэцэпт "Заліўнога залюбавання" прадставіла прыёмнае аддзяленне. Педыятрычнае накрыла "Фуршэт у абед". Тэрапеўтычнае падрыхтавала "Фруктовую фантазію". Работнікі фізіятэрапіі накрылі "абрус-самабранку", хірургічнага аддзялення — арганізавалі "Вітамінны пікнічок". Медыкі Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду здзівілі асартыментам і крэатыўнымі назвамі. Кулёчкамі здароўя частавалі язненцы. Фаршыраванага шчупака прадставілі работнікі з Новага Пагоста.


Журы доўга раілася. Багацце страў, адказны падыход да мерапрыемства, творчасць медработнікаў не пакінулі раўнадушнымі. Кожнага адзначылі ў асобнай намінацыі. Аднак лепшымі прызнаны акушэрскае аддзяленне, Язненская ўчастковая бальніца і Дзісенская бальніца сястрынскага догляду. У падарунак — набор чаёў і яблыкі.


Пасля падвялі вынікі добраўпарадкавання. Журы належала прадставіць фотаздымкі, зробленыя на працягу года. Адзначаны Язненская ўчастковая бальніца, Дзісенская бальніца сястрынскага догляду і аддзяленне хуткай дапамогі. Пастаянна клапоцяцца пра знешні выгляд замацаванай за імі тэрыторыі работнікі клініка-дыягнастычнай лабараторыі і склада Міёрскай ЦРБ. 

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 985
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 868
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 522
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 265
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 634
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 975
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 989
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта