Авторизация
 

Як выйсці са стрэсавай сітуацыі?

 Адзін дзень — добры і плённы, у другі — усё валіцца з рук. Як супрацьстаяць сітуацыі, што выбівае з каляіны раўнамернага жыцця?

Нельга спантанна прымаць рашэнні. Зробіце няправільны крок — і будзеце шкадаваць. Выключэннем могуць быць стыхійныя бедствы, калі трэба дзейнічаць хутка. У іншым выпадку палічыце да дзесяці. Павольна ўдыхніце носам і затрымайце дыханне. Выпускайце паветра паступова. Канцэнтруйце ўвагу на адчуваннях у гэты момант.


Калі стрэс насцігнуў у людным пакоі, то выйдзіце туды, дзе ёсць магчымасць пабыць аднаму. Змачыце халоднай вадой скроні, лоб, рукі. Азірніцеся, нават калі памяшканне добра знаёмае, спыніце позірк на прадметах побач. Паназірайце за небам праз акно. Набярыце ў шклянку ці ў далоні вады і выпіце яе павольна, смакуючы.


Калі стрэс спаткаў на вуліцы, паспрабуйце прааналізаваць наваколле, кожную рэч і будынак. Знайдзіце позіркам дробны прадмет-лісток, галінку, камень і ўважліва яго разгледзьце. Уявіце яго з закрытымі вачыма. Калі ёсць магчымасць, выпіце вады. Дыхайце павольна праз нос, затрымліваючы паветра. Канцэнтруйце ўвагу на тым, як узнімаюцца і апускаюцца вашы плечы. У якасці першай дапамогі пералічанага дастаткова.


У стрэсавай сітуацыі паспрабуйце чым-небудзь адцягнуць увагу. Не зашкодзяць заняткі спортам ці вандроўкі. Дапамогуць арэхі, чорная гарбата, аскарбінка, чарніцы; водаратэрапія; масаж кончыкаў вушэй; расцяжка (сядзіце на крэсле і прыпадымайце ногі над падлогай, наскі на сябе, падцягніцеся выцягнутымі рукамі да пальцаў ног); паглядзіце на сябе збоку, ацаніце сітуацыю — гэта дапаможа знайсці найбольш правільнае рашэнне. Смех — лепшы сродак супраць стрэсу.

Фота для ілюстрацыі.
Вольга БАРАВІК,
урач-псіхіятр Міёрскай ЦРБ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 985
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 868
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 522
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 265
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 634
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 975
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 989
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта