Авторизация
 

Трывожныя сімптомы шаленства

 Шаленства — вострая прыродна-ачаговая інфекцыя,  небяспечная для чалавека і жывёлы. Хварэюць практычна ўсе віды наземных млекакормячых, у першую чаргу, пажадлівыя (сямейства сабачых, каціных, куніцыных, янотавых), птушкі, грызуны, кажаны.

Штогод у краіне рэгіструюць сотні выпадкаў шаленства сярод дзікай і хатняй жывёлы. За год хвароба забірае жыцці каля 5500 чалавек. Летась у вобласці адзначаны рост захворваемасці сярод жывёлы на 42,5%. У раёне такіх выпадкаў не было.


Сёлета па стане на 20 верасня ў арганізацыі аховы здароўя за антырабічнай дапамогай звярнуліся 30 чалавек (летась — 29), з іх 13 дзяцей. Прычыны — укусы, драпіны, нанесеныя жывёлай. Павялічылася колькасць пацярпелых ад хатніх сабак, ад катоў — наадварот.


Для таго, каб не захварэць на шаленства, абавязкова:
- штогод рабіць прышчэпкі хатнім гадаванцам у ветэрынарнай станцыі;
- звярнуцца да ветспецыяліста, калі жывёла змяняе паводзіны. Асабліва пры сімптомах шаленства;
- прымаць меры асабістай перасцярогі і забяспечыць бяспеку акружаючых, калі дзікая жывёла заходзіць у населеныя пункты, не баіцца чалавека.


Калі вас укусіла, падрапала, аслініла жывёла, неабходна:
- добра прамыць рану з мылам 15 хвілін;
- апрацаваць краі раны 5% растворам ёду;
- накласці стэрыльную павязку і неадкладна звярнуцца да ўрача.


На жаль, чалавека, які заразіўся шаленствам, вылечыць не ўдаецца. Таму прафілактыка вельмі важная. Прышчэпкі — адзіны надзейны сродак.

Фота для ілюстрацыі.
Алена ТАНКАВІД,
загадчыца аддзела эпідэміялогіі
ДУ "Міёрскі РЦГЭ".

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 274
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 204
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 495
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 240
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 267
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 323
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 284
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2018
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2018
Константин

Госці краін
free counters
Партнеры сайта