Авторизация
 

Блізарукасць лечыцца добрымі звычкамі

 Блізарукі дрэнна бачыць на далёкай адлегласці. Часта хвароба, якую па-навуковаму называюць міапіяй, развіваецца ў школьным узросце. У групе рызыкі — неданошаныя дзеці і тыя, у каго бацькі блізарукія. Таксама людзі са зніжаным імунітэтам, хто часта хварэе на вострыя рэспіраторныя захворванні, грып і пнеўманію. Што ўплывае на развіццё міапіі і як з ёй змагацца, пытаюся ва ўрача-педыятра Алены  Кавалевіч.

Што выклікае міапію?
— Захворванне вачэй можа быць прыроджаным і набытым. Шкодны для зроку камп'ютар. У школьнікаў вялікія нагрузкі на вочы. Многія няправільна сядзяць за сталом, без меры карыстаюцца электроннымі прыстасаваннямі і гаджатамі, адчуваюць пастаянны стрэс ад зносін з настаўнікамі і аднагодкамі, доўга знаходзяцца ў замкнутай прасторы і амаль не бываюць на свежым паветры, мала рухаюцца. Часта міапія развіваецца ў дзяцей, якія шмат чытаюць ці працуюць з прадметамі на блізкай адлегласці ад вачэй.


Якія прыкметы хваробы?
— Адчуваецца павышаны ціск у вачах, напрыканцы дня — галаўны боль. Горш бачыш удалеч. Трывожны знак, калі дзіця часта пацірае над брывом ці закрывае адно вока пры чытанні.
Усё гэта вельмі небяспечна?
— Не заўсёды. Спачатку зніжэнне зроку можа прайсці. Галоўнае — своечасова і рэгулярна правярацца. Важная гігіена зроку. Нагрузкі павінны быць дазіраванымі. Чытаць трэба за сталом пры добрым асвятленні.


Выраз "берагчы здароўе з маладосці" тут дарэчы.
— Безумоўна. Да двух гадоў дзецям не рэкамендуецца глядзець тэлевізар. Ён уплывае на вочы, на цэнтральную нервовую сістэму. Да сямі год дапускаецца да 40 хвілін у дзень на мультфільмы і тэлепередачы. У сярэднім школьным узросце—паўтары-тры гадзіны. Асноўны шкодны фактар — працяглае напружанне, фіксацыя позірку на адной адлегласці. Дзіцяці дазваляецца працаваць за камп'ютарам да 40 хвілін у дзень.


Значыць, набытую блізарукасць можна вылечыць добрымі звычкамі?
— Каб пазбавіцца ад міапіі на ранняй стадыі, трэба правільна арганізоўваць працоўнае месца з асвятленнем, даваць пасільныя нагрузкі вачам, праз 30 хвілін рабіць гімнастыку. Важна ўмацаваць арганізм фізічнымі практыкаваннямі, загартоўкай, рацыянальным і насычаным вітамінамі харчаваннем, карэкціраваць парушэнне паставы.
— Дзякую за кансультацыю.

Фота для ілюстрацыі.
Запісала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 987
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 872
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 525
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 268
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 646
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 977
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 991
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта