Авторизация
 

Семінар у Міёрскім РЦГЭ

 Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

У раённым Цэнтры гігіены і эпідэміялогіі спецыялісты розных структур расказалі гасцям, як правільна харчавацца. У пятніцу, 18 жніўня, тут адбыўся тэматычны семінар. Ці карысная нашча кава, ці можа нашкодзіць залішняя колькасць вады і што такое "смузі"? Пра гэта падрабязней. 

Пра правільнае харчаванне расказала ўчастковы тэрапеўт Аксана Хамянок. Есці трэба як мінімум за 2,5 гадзіны да сну, замест кавы куды карысней шклянка вады, аднак і яе бязмежнае ўжыванне можа нашкодзіць. Абавязковы кампанент рацыёну — хлеб. Ежу лепш за ўсё гатаваць на грылі. Калі ўсё ж наважыліся памяняць лад жыцця, рабіце гэта паступова, рухайцеся хаця б 30 хвілін у дзень і трымайцеся прынцыпу: есці, каб жыць, а не жыць, каб есці.


 Чым шкодны фаст-фуд — праз відэапрэзентацыю паведаміла ўрач-гігіеніст РЦГЭ Наталля Рыбікава. Гэтым замежным словам называецца любая ежа, якая не патрабуе складанага прыгатавання. Напрыклад, чыпсы, газіроўка, сухарыкі, пюрэ і лапша з "пакецікаў", гамбургеры. Каб заваяваць рынак, фаст-фуд знайшоў дзве лазейкі. Ён танны і смачны за кошт тлушчоў і цукру. Хоць мы ведаем пра шкоду гэтага прадукту, але ізноў заплюшчваем вочы і пакорліва запіваем гамбургеры і бульбу-фры колай. Між іншым, ад халоднага напою тлушч адразу застывае ў арганізме, і, акрамя павышанага халестэрыну, "пасаджанай" печані, адразу адкладаюцца дадатковыя кілаграмы.


Галоўны тэхнолаг мясакамбіната Андрэй Завадскі расказаў пра мясцовую прадукцыю, у складзе якой натуральнае мяса, спецыі. А "разынка" "Міёрскага пачастунку" — яшчэ і ядлэнец. У топ-назвах прадукцыі камбіната — "Белавежская мазаіка", шашлык "Класічны", рулет "Дамашні", каўбаскі "Вясковыя", якія заваявалі папулярнасць нават у сталіцы.


Спецыяліст хлебазавода Валянціна Каляга назвала міёрскую прадукцыю самай натуральнай. У выпечку дадаюць тварог, смятану для абагачэння арганізму кальцыем. Запатрабаваныя булачкі з карыцай, але самы ўпадабаны інгрэдыент для мясцовых спажыўцоў — мак. Печыва з ім разыходзіцца найперш. Любяць нашы пакупнікі светлыя гатункі хлеба. "Чаму б не аб'яднацца вам з мясакамбінатам і не вырабляць хлеб адразу з каўбасой?" — жартавалі прысутныя. Тым не менш рэцэпт з дабаўленнем у жытнёвую муку сала, сланечнікавых семак даўно ў актыўным статусе.


 Вядучы таваразнаўца "Міёрыгандаль" Святлана Крук паведаміла пра куткі здаровага харчавання ў мясцовых магазінах, якія з часам пашыраюцца. Галоўны ўрач Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Галіна Федуковіч пракансультавала, як гатаваць смузі — сучасны напой новага пакалення. Кампаненты ў ім могуць быць розныя, у якасці прыкладу выкарыстаны банан, ківі і шпінат. У блэндэры яны сталі густым змесцівам кшталту фруктовага пудынгу. Смузі спаталяе апетыт і трымае арганізм і фігуру ў тонусе. Але "злоўжываць" ім не варта. "Усё добра, што ў меру", — вучыць разумная прымаўка. Госці семінара дэгуставалі не толькі смузі, але і прадукцыю міёрскага мясакамбіната і хлебазавода.

Апоўдні гэтага дня спецыялісты РЦГЭ Наталля Рыбікава, Алеся Арэхава, Юлія Любезных і  Ганна Шупенька правялі акцыю за здаровае харчаванне ва ўніверсаме "Родны кут". Пакупнікі адгадвалі загадкі і ўзамен атрымлівалі тэматычныя буклеты, яблыкі і апельсіны.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 921
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 762
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 433
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 177
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 291
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 919
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 931
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 11 декабря 2018
Алексей, Андрей, Василий, Григорий, Даниил, Иван, Константин, Николай, Павел, Петр, Рафаил, Сергей, Степан, Тимофей, Федор, Анна, Прасковья

Именины 10 декабря 2018
Алексей, Андрей, Борис, Василий, Владимир, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Иван, Николай, Роман, Сергей, Федор, Фекла, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта