Авторизация
 

Добраўпарадкаванне бальніцы ў Міёрах

 Першае, што кідаецца ў вочы пры набліжэнні да новага корпуса цэнтральнай раённай бальніцы па вуліцы Камуністычнай у райцэнтры — актыўныя работы па добраўпарадкаванні. Заканчваецца абсталяванне стаянкі для транспарта. Побач з часовай дарогай на будаўнічую пляцоўку ўладкоўваецца пастаянная, асфальтаваная, з пешаходнымі дарожкамі з цвёрдым пакрыццём. Яны ўсё бліжэй да новых  прыступак ганка. Дарэчы, і сам корпус набывае ўсё больш прывабны выгляд.

— На аб'екце штодня працуе 21 субпадрадная арганізацыя, а гэта 200-215 спецыялістаў, — уводзіць у курс спраў намеснік генеральнага дырэктара "Полацксельбуда" Іван Крыўко, які курыруе будоўлю. — Хапае спраў не толькі міёрскім работнікам з ПМК-55, але і дарожнікам, меліяратарам. Іх падтрымліваюць спецыялісты рознага профілю з Шаркаўшчыны, Браслава, Падсвілля, Ушач, і не толькі. Добраўпарадкаванне плануем закончыць сёлета, акрамя пасадкі дрэў і высеву траў.


Інтэнсіўна вядуцца аддзелачныя работы на галоўным корпусе, якія плануем закончыць у лістападзе. Цэнтральны ўваход яшчэ закрывае сцяна з сілікатных блокаў, але вітраж і брылёк над ім ужо заказаны, ганак заканчваем. Выгляд сцен у некалькіх месцах яшчэ псуюць мантажныя праёмы, яны пакінуты для ўстаноўкі габарытнага абсталявання, якое неўзабаве таксама павінна паступіць.
У харчаблоку поўным ходам ідуць аддзелачныя работы, яны таксама будуць закончаны сёлета.


 Будаўнікі ўшчыльную заняліся гаспадарчым корпусам. Яны працуюць на даху, узмацняюць фундамент, унутры выкладваюць перагародкі.


Пэўная затрымка здарылася толькі з кацельняй. Яна была запланавана на выкарыстанне дроў, цяпер пераходзім на драўнінную шчапу. Якія пераробкі для гэтага патрэбны, павінны сказаць праекціроўшчыкі. Чакаем іх прапаноў.


Пры развітанні Іван Васільевіч запэўніў, што ў бліжэйшы час напал работ на новым бальнічным комплексе будзе нарастаць, абы не было перабояў з фінансаваннем.


Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота аўтара.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта