Авторизация
 

Выбіраем партфель першакласніку

 Калі партфель насіць у адной руцэ, то нагрузка змяшчаецца на адзін бок корпусу дзіцяці, што пагражае скрыўленнем пазваночніка. Не карысны для здароўя і рукзак, які не мае жорсткага каркасу. Лепш за ўсё карыстацца ранцам. Ён мае наступныя перавагі:

-шчыльная спінка размяркоўвае вагу па ўсёй спіне, выключаючы верагоднасць развіцця скаліёзу (скрыўлення пазваночніка);
-цвёрды корпус не дазваляе вугламі кніг дэфармаваць яго;
-шчыльныя сценкі абараняюць паклажу ад дажджу, снегу і ўдараў.

Не трэба купляць ранец на вырост. Яго верхні край не павінен упірацца ў патыліцу, а ніжні — ціснуць на паясніцу. Па масе лепш, калі не большы за 10 працэнтаў вагі дзіцяці.


Якасны ранец пашыты са шчыльнай тканіны. З сінтэтычнага матэрыялу лягчэй адмываць забруджванні. Артапедычная спінка складаецца з некалькіх падушак, абцягнутых зверху сеткавай тканінай, якая дыхае. Яна раўнамерна размяркоўвае нагрузку, ноша не прымушае згорблівацца. Лепш, калі рэгулююцца лямкі. Найбольш зручныя эластычныя шлейкі. Яны мяккія, не ўразаюцца ў плечы, іх мінімальная шырыня — пяць сантыметраў.


Зручней, калі ў ранцы два раздзелы, ёсць бакавыя кішэні, напрыклад, для бутэлечкі з вадой, і святлоадбівальныя элементы.
Ранец павінен быць зручным і падабацца дзіцяці. Таму абавязкова выбірайце яго разам. Пакупнік управе пацікавіцца ў прадаўца пра наяўнасць дакументаў, якія гарантуюць якасць і бяспеку тавару. Маркіроўка павінна ўтрымліваць інфармацыю пра ўзроставую прыналежнасць.


Санітарнымі нормамі і правіламі, гігіенічнымі нарматывамі да партфеляў, ранцаў і рукзакоў вызначаны наступныя патрабаванні: вага не больш за 700 грамаў для вучняў пачатковых (1-4) класаў, да кілаграма — для 5-11. Выраб павінен быць з матэрыялу кантрасных колераў, з дэталямі ці фурнітурай са святлоадбівальнымі элементамі на пярэдніх, бакавых паверхнях і верхнім клапане, мець формаўстойлівую спінку. У ніжняй частцы плечавых рамянёў павінна прадугледжвацца рэгуліроўка адпаведна росту дзіцяці і віду адзення, і раз'ём, які аблягчае апрананне і здыманне.


Бяспечнасць партфеляў, ранцаў, рукзакоў ацэньваецца ў спецыяльных лабараторыях. Арганізацыі, фізічныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія вырабляюць, маркіруюць, упакоўваюць, транспарціруюць, захоўваюць, увозяць і рэалізуюць прадукцыю для дзяцей і павінны пацвярджаць яе якасць дакументамі, прадугледжанымі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі.


Галіна МАЦУК, урач-гігіеніст па гігіене дзяцей і падлеткаў Міёрскага РЦГЭ.

Фота для ілюстрацыі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта