Авторизация
 

Новая аптэка ў Міёрах

 Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота аўтара.

Значная падзея адбылася 7 жніўня: у памяшканні піцэрыі кафэ "Гурман", што насупраць плошчы Памяці, прайшло ўрачыстае адкрыццё новай аптэкі №338. Яна з'яўляецца структурным падраздзяленнем цэнтральнай раённай аптэкі №111. Права на жыццё атрымала дзякуючы намаганням загадчыцы Ніны Гарбачонак.

Невялікая ўрачыстасць з нагоды ўводу ў эксплуатацыю пятай толькі ў райцэнтры аптэкі сабрала цікаўных і ўдзячных пакупнікоў, паважаных гасцей. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў адзначыў падтрымку абласнога прадпрыемства "Фармацыя" па паляпшэнні якасці жыцця мясцовага насельніцтва. Міярчане атрымалі магчымасць купіць патрэбныя лекі значна бліжэй ад дома.


Генеральны дырэктар Віцебскага ўнітарнага прадпрыемства "Фармацыя" Алена Арлова заўважыла, што гэта не апошняя ў вобласці падобная ўстанова. Дарэчы, сёлета на Віцебшчыне з'явілася 14 новых аптэк, у тым ліку — у Міёрах.


Загадчыца Цэнтральнай раённай аптэкі Ніна Гарбачонак задаволена, што змагла наблізіць лячэбныя прэпараты да пакупнікоў. У сваю чаргу ўдзячна за падтрымку раённым уладам, абласной "Фармацыі", кіраўніцтву спажыўкааперацыі, якое падзялілася памяшканнем, іншым службам.


 Нарэшце, урачысты момант — Ігар Кузняцоў, Алена Арлова і Ніна Гарбачонак пераразаюць традыцыйную чырвоную стужку, а вядучы Васіль Мядзюха запрашае ўсіх у рэканструяванае памяшканне з пажаданнем хадзіць у яго не столькі за лячэбнымі, колькі за прафілактычнымі сродкамі.


Новая аптэка прасторная, займае 146 квадратных метраў. У зале для пакупнікоў шмат вітрын з узорамі лекавых і прафілактычных прэпаратаў, сродкаў санітарыі і гігіены. Некаторыя з іх адразу пачалі набываць першыя наведвальнікі ў касе, у якой гаспадарыла Яніна Блажэвіч. Яна тут адзіны фармацэўт. Калі наведвальнікаў паболее — для іх адкрыецца другое "акенца".


 Пацікавіўся ў Яніны Блажэвіч пра ўражанні першага дня ў новай установе. У адказ пачуў: "Пакупнікі мяне не мінаюць". Яніна Тадэушаўна — вопытны фармацэўт, закончыла тэхнікум у Рызе. Цэнтральнай раённай аптэцы аддала 31 год. Абслужыць, пракансультуе, параіць, калі можна скарыстацца льготным рэцэптам, прыме заказ на сродак, якога няма на паліцах. Ён выканаецца хутка, калі патрэбныя лекі ёсць на складзе цэнтральнай раённай аптэкі, і праз некалькі дзён, калі іх трэба даставіць з абласнога цэнтра. Звяртайцеся ў новую аптэку!

Аптэка №338 адносіцца да пятай катэгорыі, як і іншыя, што дзейнічаюць пры розных установах, у дадзеным выпадку — пры кафэ. Час работы ў буднія дні з 9 да 18 гадзін з абедзенным перапынкам з 13.00 да 14.00, а ў нядзелю тут чакаюць пакупнікоў з 8 да 16 гадзін. Выхадныя — у суботу і панядзелак.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта