Авторизация
 

Парушэнне паставы ў 2,4% вучняў школ Міёршчыны

 Па выніках леташніх медыцынскіх аглядаў парушэнне паставы маюць 2,4% вучняў школ раёна, а скаліёз выяўлены ў 3%.

Пры правільнай паставе ў дзіцяці крыху прыўзнятая галава, грудзі злёгку выгнуты наперад, спіна прамая, жывот падцягнуты, ногі роўныя, не сагнутыя ў каленях.


Правільна трымацца важна не толькі з эстэтычнага пункту погляду. З-за дрэннай паставы, скрыўленага пазваночніка парушаюцца важнейшыя функцыі арганізма—дыханне, кровазварот, страваванне.


Парушэнне паставы часцей за ўсё бывае ў дзяцей з недаразвітай мускулатурай і фарміруецца пад уплывам разнастайных прычын: няправільнага росту шкелета, слабага фізічнага развіцця, неспрыяльных бытавых умоў. Праблемам садзейнічаюць няправільнае і працяглае сядзенне за партай, неадпаведнасць мэблі росту дзіцяці ў школе і дома, нязручны кароткі ложак, сон на раскладушцы, на адным баку, скруціўшыся "абаранкам" і г.д.


Пастава фарміруецца паступова, па меры росту, і чым раней пачаць пра яе клапаціцца, тым лепш. Прыгледзьцеся ўважліва да свайго дзіцяці, як яно ся-дзіць. Важна, каб спіна датыкалася да спінкі стула, перадплеччы свабодна ляжалі на стале, а ногі, сагнутыя ў каленях пад прамым вуглом, упіраліся ў перакладзіну ці спецыяльную падстаўку. Часам у дзяцей, калі яны малююць ці пішуць, толькі правая рука ў правільным становішчы, а левая звісае ці на каленьках. Адно плячо вышэй за другое ўплывае на скрыўленне пазваночніка.
Чытаць патрэбна, трымаючы кнігу над сталом пад нахілам. Важна сачыць за асветленасцю рабочага месца. Святло павінна падаць з левага боку. Адлегласць ад кнігі ці сшытка — не менш за 30 сантыметраў.


У час ежы некаторыя дзеці схіляюцца над талеркай замест таго, каб сядзець прама і падносіць лыжку ці відэлец да роту. Дрэннай звычцы трэба перашкаджаць. У рацыёне павінны пераважаць малочнакіслыя прадукты і прадукты, якія ўтрымліваюць бялкі, мінеральныя рэчывы, вітаміны. Звычайна, у не аматараў малочна-расліннай стравы слабы касцёва-звязачны апарат.


Неабходна прывучаць дзяцей спаць на спіне. Мяккая пасцель і вялікая падушка не рэкамендуюцца. Кожны дзень павінен пачынацца з зарадкі, водных працэдур. Карысныя плаванне, катанне на лыжах, каньках, баскетбол, валейбол, прагулкі на свежым паветры. Неабходна правільна арганізаваць рэжым заняткаў і вольнага часу, праводзіць фізкульт-хвілінкі. Дзённы адпачынак у гарызантальным становішчы разгружае пазваночнік.


Апранаць дзяцей неабходна па сезону, не ўхутваць. Адзенне не павінна сцясняць рухаў. Ранцы не перагружаць кнігамі, насіць за плячыма, рука пры гэтым свабодна рухаецца ў такт хадзьбы.


Пачатковыя змяненні паставы дапамогуць выправіць у кабінеце лячэбнай фізкультуры. Спецыяльныя практыкаванні павінны вывучыць і бацькі, бо выконваць іх неабходна працяглы час і дома. Калі не клапаціцца, парушэнні паставы становяцца больш устойлівымі, з'яўляецца скаліёз — скрыўленне пазваночніка.


Бацькі, звярніце ўвагу, як у дзіцяці размешчаны лапаткі, плечы, ці ёсць асіметрыя бёдраў, як трымае галаву, стаіць. Калі заўважыце сутуласць, акруглую спіну, адстаючыя лапаткі, выпучаны жывот, злёгку сагнутыя пры стаянні ногі, абавязкова звярніцеся да ўрача-артапеда.

Фота для ілюстрацыі.
Галіна МАЦУК,

урач-гігіеніст па гігіене дзяцей

і падлеткаў Міёрскага РЦГЭ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 722
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 080
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 624
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 800
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 017
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2017
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта