Авторизация
 

Фельчар хуткай дапамогі Валянціна Варона з Дзісны

 У дзісенскага фельчара хуткай дапамогі Валянціны Варона чамаданчык з медыкаментамі заўсёды напагатоў. Там лекі ад сэрца, ціску… і ўсё, чым можна адразу зняць боль. Больш выклікаў паступае ноччу. 

Па-першае, тады не працуюць амбулаторныя ўстановы. А па-другое, у позні час сутак немачы абвастраюцца. Хуценька сабрацца і рушыць у шлях, часцей далёкі — для Валянціны Станіславаўны звычайна. Яна любіць экстрым і атрымлівае зарад, калі тэрмінова ратуе чалавека.

Гэтым займацца Валянціна марыла з дзяцінства. Ніякія прафесіі і побач не стаялі з той, якая выклікае ў крыві адрэналін. Дабрацца да пацыента і не марудзіць ні долі секунды. Жыццё ператвараецца ў імклівую калясніцу, калі толькі паспяваеш ухапіць глыток паветра. Пасля школы дзяўчына скончыла Полацкае медвучылішча. За поспехі ў вучобе другой па чарзе выбірала размеркаванне. Думала нядоўга і спынілася на Дзісне. "Дзе нарадзілася, там і спатрэблюся", — заключыла выпускніца і стала фельчарам хуткай дапамогі ў дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду. Яе 35-гадовы стаж цяпер самы вялікі сярод каляжанак.


У радыусе абслугоўвання мясцовага аддзялення хуткай дапамогі дзісенская, язненская, туркоўская тэрыторыі, таму шлях да пацыента можа доўжыцца да 40 кіламетраў у адзін бок. У "баявым" арсенале — УАЗік, якім кіруе муж Валянціны. За "абаранкам" ён больш за 40 гадоў, таму ніякія віражы не страшныя.


Усяго ў аддзяленні хуткай дапамогі чатыры фельчары. Дзяжураць суткамі, кожную змену — 4,5,8 і больш выклікаў. Званок спачатку паступае ў раённае аддзяленне, адтуль спецыялісты "падымаюць на ногі" тэрытарыяльную хуткую дапамогу. У нашым раёне, акрамя цэнтральнай, яна толькі адна. З 2012-га года ў дзісенскім аддзяленні застаўся адзін пост, бо менее народу. Тым не менш у зоне абслугоўвання 6300 чалавек, большая частка пажылых. Але не кантынгент, а ўсё-ткі яго колькасць уплывае на інтэнсіўнасць выклікаў, бо боль не выбірае. Ёсць пацыенты, якія ў "хуткую" прыходзяць самі, тут ім без чаргі памераць ціск і паставяць папярэдні дыягназ. Пэўныя "кадры" звяртаюцца на "103" ад суму.


Работа ў фельчара не для слабанервных. За вялікую практыку Валянціна Варона паспытала многае. Тэрмінова прымала роды дома або ў машыне. Усе немаўляткі выйшлі на свет здаровенькімі. Маім пытаннем — ці баіцца крыві? — шчыра здзіўлена. Шмат выязджала на аварыі, бачыла трупы, канстатавала смерці, аказвала экстраную дапамогу. У памяці страшныя здарэнні. Аднойчы хлопчык пераблытаў блёкат з макам і моцна ім атруціўся. А іншага малога скруціла сутарга ад удару арэляў, якія трапілі ў скронь. У цяжкіх выпадках пасля экстранай фельчарскай дапамогі хворых шпіталізуюць у райцэнтр. Часам на гэта няпроста наважыцца, бо ці перанясе слабы пацыент 40 кіламетраў дарогі. Часам калдобістай.


Валянціна Варона стараецца правільна ставіць дыягназы, а лёсавызначальных памылак, якія б паўплывалі на стан пацыента, у сваёй практыцы не памятае. Тым не менш у фельчара толькі рукі і вочы. Напрыклад, цяжка адрозніць без тэхнікі апендыцыт і язву. Дакладна пацвердзіць хваробу толькі апаратура.


"У медыцынскай практыцы важней за ўсё вопыт",-- гледзячы на савецкі кнопачны тэлефон, рэзюмуе Валянціна Станіславаўна. Застаецца толькі здагадвацца, колькі за ўвесь час яна прыняла тэлефанаванняў, колькі праімчала кіламетраў, аказала дапамогі і выратавала жыццяў. За старанні і адданасць прафесіі яна тытулавана Жанчынай года Міёршчыны. "Прыемна і нечакана", — дзеліцца ўражаннямі дзісенка, прызванне якой — лячыць…

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота аўтара. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 77 877
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 38 917
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 15 216
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 14 216
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 13 175
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 13 100
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 6 010
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 ноября 2017
Александр, Алексей, Богдан, Валерий, Василий, Вениамин, Георгий, Григорий, Евгений, Иван, Иларион, Кирилл, Константин, Михаил, Николай, Павел, Сергей, Федор, Федот, Елизавета, Афанасий

Именины 19 ноября 2017
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Госці краін
free counters
Партнеры сайта