Авторизация
 

Аплата за спайс — здароўе і воля...

Спажыўцам спайсу звычайна 16-20 год. Ёсць і маладзей, і больш дарослыя. Ужываючы наркотык, яны шкодзяць свайму здароўю і ствараюць праблемы з законам.

Даследванні медыкаў паказваюць, што прывыканне да спайсу ўзнікае з першага раза, ломка доўжыцца да дзевяці месяцаў, наркотык разбурае сасуды, сэрца, печань, нервовую сістэму.


Праваахоўнікі фіксуюць выпадкі самазабойства пад уздзеяннем спайсу, кіраванне аўтамабілем, прычыненне цялесных пашкоджанняў.


За незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў у Беларусі прадугледжваецца адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.


Штраф ад 5 да 10 базавых велічынь — за з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым ужываннем наркотыкаў ці псіхатропаў, калі іх не прызначыў урач (частка 4 артыкула 17.3 КоАП).


Знаходжанне на працоўным месцы ў стане наркатычнага ап'янення караецца штрафам ад 8 да 12 БВ (частка 5 артыкула 17.3 КоАП).
Ужыванне наркотыкаў і псіхатропаў у грамадскім месцы — штраф ад 10 да 15 базавых велі-чынь (частка 6 артыкула 17.3 КоАП).
Калі вышэйпералічаныя правапарушэнні паўтарыліся на працягу года, наступае крымінальная адказнасць. Меры пакарання прадугледжаны ў артыкуле 328-2 Крымінальга кодэкса: штраф, арышт, абмежаванне волі да двух год.


Строга караюцца незаконныя выраб, перапрацоўка, набыццё, захаванне, перавозка ці перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў ці аналагаў:
 калі такія дзеянні не маюць мэты збыту—абмежаванне волі да пяці год або пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да пяці год (частка 1 артыкула 328 КК);


- за збыт наркотыкаў пагражае пазбаўленне волі ад пяці да васьмі год з канфіскацыяй маёмасці або без яе (частка 2 артыкула 328 КК);
- калі ў абароце наркотыкаў задзейнічана група асоб, раней судзімы за гэтае злачынства крымінальнік, службовая асоба, якая злоўжывае паўнамоцтвамі, прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 15 год з канфіскацыяй маёмасці або без яе. Такое ж пакаранне за збыт наркотыкаў і псіхатропаў непаўналетнім, на тэрыторыі ўстаноў адукацыі і аховы здароўя, воінскай часці, у месцах пазбаўлення волі, падчас масавых мерапрыемстваў (частка 3 артыкула 328 КК);


- Ад 10 да 20 год пазбаўлення волі пагражае арганізаванай групе за абарот наркотыкаў, а таксама калі для іх вырабу і перапрацоўкі выкарыстоўваюцца лабараторны посуд або лабараторнае абсталяванне, прызначаныя для хімічнага сінтэзу (частка 4 артыкула 328 КК);
- калі супрацьзаконныя дзеянні з наркотыкамі прывялі да смерці чалавека з-за ўжывання, вінаватых пакараюць пазбаўленнем волі на тэрмін ад 12 да 20 год (частка 5 артыкула 328 КК).

ДАРЭЧЫ
Асоба, якая добраахвотна здала наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсоры або аналагі і актыўна садзейнічала выяўленню і спыненню злачынства, звязанага з незаконным абаротам гэтых сродкаў, рэчываў; выкрыццю асоб, што іх учынілі; выяўленню маёмасці, здабытай злачынным шляхам, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці за гэтае злачынства.

Фота для ілюстрацыі.

Сяргей БЕРЖАНІН,

першы намеснік начальніка Міёрскага

раённага аддзела ўнутраных спраў.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 31 295
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 893
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 618
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 633
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 745
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 июля 2017
Иван, Павел, Петр, Федор, Алевтина, Валентина, Юлия, Яков

Именины 28 июля 2017
Василий, Владимир, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта