Авторизация
 

У Міёрах дарослых цікавяць прыкметы ўжывання наркотыкаў

Кацярына РЫНКЕВІЧ 

Спрабуюць наркотыкі па розных прычынах. З цікаўнасці, ад безвыходнасці, за кампанію. Хворых на наркаманію за дзесяцігоддзе у Беларусі паболела ў паўтара разы: у 2005 годзе — 6145 чалавек, на пачатак 2017-га — 8649. Быць ці не быць згубнай звычцы — асабісты выбар. І дзяржаўная справа.

2015 года дзейнічае Дэкрэт №6 "Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў". Узмоцнена адміністрацыйная і крымінальная адказнасць за ўжыванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў. У барацьбу з наркаманіяй уключаны ўсе суб'екты прафілактыкі: міліцыя, установы адукацыі, культуры і аховы здароўя, грамадскія арганізацыі.


Першы сродак у антынаркатычным арсенале — зразумелая, даступная, не раз паўтораная інфармацыя. Старшы оперупаўнаважаны Міёрскага РАУС Андрэй Люцкі расказаў, што ў гандлёвых кропках горада, на аўта- і чыгуначнай станцыях размешчаны прафілактычныя лістоўкі, адбыліся сустрэчы ў працоўных калектывах. На новы навучальны год заплануюць выступленні ў школах.


Пад увагай праваахоўнікаў месцы масавага адпачынку і закінутыя пляцоўкі. Да верасня прадоўжыцца праграма "Мак". Выяўляюць пасевы забароненых раслін, супрацоўнікі аддзялення ДАІ правяраюць машыны, у якіх могуць перавозіць наркасыравіну.


Ва ўстановах культуры прафілактыкай наркаманіі займаюцца іншымі метадамі. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Тронькін пералічыў мерапрыемствы, праведзеныя ў горадзе і на сяле. Гэта тэматычныя гутаркі, вечары, дыскатэкі, дыскусіі ў клубах і дамах культуры, паліцы з адпаведнай літаратурай у бібліятэках. Антынаркатычныя ролікі пакажуць перад пачаткам масавых мерапрыемстваў у РДК і праглядам фільмаў у кінатэатры.


Пра наркотыкі мы ведаем усё і нічога. Як выглядаюць спайсы і тыя, хто іх ужывае, як уплывае "зелле" на арганізм чалавека, якім штрафам пакараюць за вырошчванне маку і на колькі год пазбавяць волі за збыт марыхуаны? Адкажыце адразу, дакладна і без гугла. Гэтыя веды цяпер патрэбны не менш за прагноз надвор'я і курс долара.


Па афіцыйных дадзеных у Міёрскім раёне нарказалежных няма. Галоўны ўрач ЦРБ Алена Сівая заўважыла, што на гарачую лінію паступаюць ананімныя трывожныя пытанні. Дарослыя цікавяцца прыкметамі ўжывання наркотыкаў у падлеткаў. Юныя галасы пытаюцца, ці ўзнікне залежнасць ад спайсу, калі толькі раз пакурыць. Падобных званкоў раней не было, сёлета за другі квартал — дванаццаць.
Прафілактыка і яшчэ раз прафілактыка. У выпадку з наркотыкамі веды не памнажаюць смутак, а засцерагаюць ад яго. Больш ведаеш — менш памылак зробіш. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 31 295
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 893
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 618
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 633
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 745
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 июля 2017
Иван, Павел, Петр, Федор, Алевтина, Валентина, Юлия, Яков

Именины 28 июля 2017
Василий, Владимир, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта