Авторизация
 

Зберажом здароўе нацыі

 Праблема п'янства і алкагалізму — адна з самых актуальных і сацыяльна небяспечных для Беларусі. 

Доза спіртнога ў арганізме вышэй за 4,5 праміле лічыцца рэальнай пагрозай для жыцця, 0,5 праміле—ап'яненне. Штогод дзясяткі тысяч людзей гінуць ад алкагольнай перадазіроўкі, больш за 32 тысячы злачынстваў учыняюцца п'янымі, каля 80 тысяч вадзіцеляў "падшафэ" затрымліваюць супрацоўнікі ДАІ, звыш 60% дарожна-транспартных здарэнняў адбываюцца па віне нецвярозых.

Злоўжыванне спіртным прыводзіць да паступовай дэградацыі асобы: хворы страчвае базавыя маральныя якасці, духоўныя і сямейныя каштоўнасці. Яго асноўная мэта—напіцца, толькі пад уздзеяннем алкаголю адчувае сябе ўпэўнена і камфортна.


Ужыванне піва і слабаалкагольных напоя пачынаецца звычайна ў падлеткавым узросце, працягваецца ў маладым і непазбежна прыводзіць да пашкоджання важнейшых структур галаўнога мозга, якія адказваюць за фарміраванне асобы.


У арганізме няма ніводнага органа і тканкі, на якія б не ўздзейнічаў алкаголь. Сэрца пад яго ўплывам хутка зношваецца, ныркі перастаюць выводзіць з арганізма шкодныя прадукты, клеткі пячонкі гінуць, яна зморшчваецца, страчвае абаронную функцыю. Асабліва церпіць нервовая сістэма: пагаршаецца памяць, аслабляецца ўвага, парушаюцца мысліцельныя працэсы, рэзка мяняюцца паводзіны, абавязкова ў нейкай меры дэфармуецца асоба (з'яўляецца жорсткасць, запальчывасць, жаданне помсціць, падаўленасць, скаванасць, замкнутасць, эмацыянальнае аскудненне). Сістэматычнае ўжыванне алкаголю хутка вядзе да прывыкання. Узнікае псіхічная залежнасць.


Аналіз дадзеных за 2010-2015 гады сведчыць, што ўзровень ужывання энергетычных напіткаў і піва найвышэйшы ў малодшай узроставай групе—16-29 гадоў. Віно і больш моцны алкаголь па-ранейшаму папулярны ў асоб ад 30-49 гадоў.


Алкагалізм і іншыя віды залежнасцей істотна ўскладняюць жыццё грамадства. Таму важныя прафілактычныя меры, якія перашкаджаюць фарміраванню цягі да спіртнога ў маладога пакалення.


А. АРЭХАВА, фельчар-валеёлаг РЦГЭ.

Фота для ілюстрацыі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 386
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 30 937
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 814
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 828
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 555
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 722
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2017
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2017
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта