Авторизация
 

Лагер у Дворнасельскай школе

 Не так даўно скончыўся навучальны год, а ўжо прайшоў першы месяц летніх канікул. Ён надоўга запомніцца вучням Дворнасельскай школы, якія наведвалі аздараўленчы лагер "Сонейка".

У яго праграме—гульні на свежым паветры, спартыўныя, культмасавыя мерапрыемствы, экскурсіі і заняткі па інтарэсах. Лагер існуе даўно, тут мы весела бавім час з сябрамі і настаў-нікамі. Змена пачалася 1 чэрвеня. І адразу школа ператварылася ў маленькую краіну са сваімі законамі і правіламі. Жыццё кіпела, як у мурашніку, а кожны дзень быў непадобны на папярэдні.


Нам запомніліся гутаркі, конкурсы, дыскатэкі, якія праводзіла загадчыца мясцовай сельскай бібліятэкі Зінаіда Васільеўна Бунта. Уражаны экспанатамі музея СШ №3 і за гэта дзякуем яго кіраўніку Вітольду Антонавічу Ермалёнку. Яркія эмоцыі атрымалі на выратавальнай станцыі і ў аддзеле па надзвычайных сітуацыях. Алег Віктаравіч Рубанік і Дзмітрый Сяргеевіч Плотнікаў цікава расказалі пра свае прафесіі. Таму амаль усе мае таварышы пажадалі ў будучым стаць выратавальнікамі. Запомнілася экскурсія па міёрскім касцёле.


Начальнік дарожнай аўтаінспекцыі Мікалай Мікалаевіч Шамёнак расказаў пра бяспеку на дарозе. Не раз мы наведвалі мясцовы фельчарска-акушэрскі пункт. Загадчыца Святлана Браніславаўна Шокель зацікавіла нас здаровым харчаваннем, нагадала пра правілы паводзін на вадаёмах і спосабы аказання першай дапамогі ў розных экстрэмальных сітуацыях.


Мы прадэманстравалі свае таленты ў конкурсе "Хвіліна славы", паўдзельнічалі ў экалагічных мерапрыемствах—гэта і занятак "Залатое правіла экалогіі", і выстава малюнкаў "Зямля—наш дом", гульня-падарожжа "Па родным краі"… Умацоўвалі здароўе спортам, займаліся ў гуртках "Інфамышка", "Фантазёры", "Вясёлыя ноткі".


У сачыненнях пра лагер мае таварышы пісалі: "Хочацца, каб была яшчэ адна змена…", "Я з задавальненнем іду ў лагер…", "Тут я навучылася сябраваць", "Тут нас кормяць вельмі смачна…". У лагеры мы знайшлі новых сяброў, адчулі смак старанняў, адкрылі нечаканыя здольнасці, навучыліся не падаць духам пры паражэннях, даведаліся шмат новага. Шчыра дзякуем арганізатарам нашага адпачынку. Будзем чакаць наступных канікул!


Вячаслаў КУКУЦЬ, камандзір атрада.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 888
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 665
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 640
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта