Авторизация
 

Плоскаступнёвасць можна выправіць

 Па выніках леташніх медыцынскіх аглядаў у 24,7% вучняў школ раёна выяўлена плоскаступнёвасць, яе ўплашчэнне — у 8,7%. У той жа час плоскаступнёвасць і ў   0,16% ад агледжаных выхаванцаў садкоў. 

Ступні выконваюць апорную і амартызуючую функцыі, пры гэтым засцерагаюць унутраныя органы, спінны і галаўны мозг ад штуршкоў пры руху. Змяненне іх зводу выклікае павышаную стамляльнасць і болі пры хадзьбе, бо ўсю нагрузку прымае голень і тазабедраны сустаў, што ў далейшым можа стаць прычынай парушэння паставы і цяжкіх захворванняў.


Прафілактыка плоскаступнёвасці і своечасовае выяўленне ўплашчэння надзвычай важныя ў перыяд росту і развіцця апорна-рухальнай сістэмы арганізма. Бацькі павінны памятаць: як толькі дзіця пачынае самастойна ўставаць на ножкі, неабходна пачынаць умацоўваць мышцава-звязачны апарат голені і ступні, выхоўваць навык правільнай хадзьбы.


Правілы прафілактыкі:
1. Вучыць хадзіць патрэбна ў спецыяльным абутку (невялікі абцасік—0,5 сантыметра, зашпілька на галенастопе, наяўнасць супінатара, гнуткая падэшва, жорсткі заднік, высокая пятка). Нельга насіць цесны абутак на плоскай падэшве. Не варта даношваць чужы.
2. Планамерна ўмацоўвайце мышцава-звязачны апарат голені і ступні ў спецыяльных гульнях. Выконвайце агульнаразвівальныя практыкаванні:хадзьба, бег, прысяданні ўмацоўваюць мышцы зводу ступні.
3. Варта хадзіць басанож па пяску, гальцы, іншых няроўнасцях. Можна выкарыстоўваць спецыяльныя масажныя дыванкі, мячы, экспандары. Забараняйце малым бегаць без абутку па плоскіх паверхнях.


4. Вучыце дзіця скакаць мякка на насках, працуючы ступнёй. Забараняйце саскокваць з вышыні больш за 20 сантыметраў.
5. Забяспечце здаровае харчаванне, правільны фосфарна-кальцавы абмен, наяўнасць у рацыёне вітаміну Д.
Апорна-рухальны апарат актыўна фарміруецца да шасці гадоў. Пасля плоскаступнёвасць выправіць куды складаней, але магчыма, бо косці ступні развіваюцца да дванаццацігадовага ўзросту. Бацькам варта памятаць, што прафілактыку важна пачаць тады, калі ўсё яшчэ можна выправіць.

Фота для ілюстрацыі.
Галіна МАЦУК,
урач-гігіеніст па гігіене
дзяцей і падлеткаў РЦГЭ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта