Авторизация
 

Інтэр'ер Дзісенскай аптэкі №112 абнавіўся

Интерьер Дисненской аптеки №112 обновилсяЛеанід МАТЭЛЕНАК

Фота аўтара

 

Варта звярнуць у Дзісне перад царквой з цэнтральнай вуліцы Юбілейнай на бакавую Арджанікідзэ, як пабачыш светлы будынак аптэкі №112. Ён набыў новае аблічча пасля планавага капітальнага рамонту-мадэрнізацыі, які праводзіў па заказе Віцебскага УП "Фармацыя" на працягу лістапада-лютага падрадчык — арганізацыя "Будэлектрасіла" з абласнога цэнтра.

 

—Толькі зроблена яшчэ не ўсё,— адразу папярэджвае загадчыца Ірына Мільяновіч.—Заменяць уваходныя дзверы, давядуць да ладу цокаль будынка, выканаюць некаторыя іншыя работы па добраўпарадкаванні. Падрастуць і расцвітуць кветкі, пасаджаныя намі крыху пазней з-за рамонтных работ.


Интерьер Дисненской аптеки №112 обновилсяШто Ірына Віктараўна клапатлівая гаспадыня і адказны кіраўнік, меў магчымасць пераканацца шмат гадоў таму, калі ёй даводзілася займацца абсталяваннем і падрыхтоўкай да адкрыцця першага будынка Дзісенскага аддзялення кругласутачнага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Але і тады яна, па адукацыі правізар, не хавала мары зноў акунуцца ў блізкую душы аптэчную атмасферу.


—Люблю сваю прафесію, —і зараз сцвярджае Ірына Віктараўна,—рада, што ў яе вярнулася. Пасля значнага перапынку давялося ўсё пачынаць спачатку, нядаўна вытрымала выпрабаванні на першую катэгорыю.


Што памянялася для наведвальнікаў і работнікаў аптэкі ў сувязі з рамонтам-мадэрнізацыяй?

—Найперш, істотна павялічылася гандлёвая зала. Стала больш прасторы для пакупнікоў, плюс для нас—вялікая колькасць вітрын для выкладкі лячэбных і прафілактычных сродкаў. Створаны лепшыя ўмовы для захоўвання медыкаментаў. І наогул, умовы працы значна палепшыліся. Маем магчымасць гарантаваць усе стандарты медыкаментознага забеспячэння насельніцтва. Дзякуй за гэта рамонтнікам, яны сапраўдныя майстры сваёй справы, імі мы задаволены. Нарэшце наша ўстанова набыла сучасны выгляд, які падабаецца гараджанам.


З 5 мая асвоілі камп'ютарную праграму "Беларуская аптэка"—цяпер у чэку адлюстроўваюцца ўсе звесткі пра пакупку. З'явілася магчымасць выкарыстоўваць дысконтныя карты, іх ужо атрымалі некалькі жыхароў Дзісны. Упарадкавана прадастаўленне 10-працэнтнай скідкі пенсіянерам, інвалідам І і ІІ груп, шматдзетным сем'ям на 116 беларускіх лекавых сродкаў па адпаведным пераліку.

Створана другое акенца для абслугоўвання наведвальнікаў. Значыць, людзі ў нас будуць затрымлівацца менш. 

 

Такім чынам, праблема чэрг вырашаецца?
—Больш за ўсё пакупнікоў у нас толькі па суботах, калі на рынак прыязджаюць сяльчане з наваколля. Звычайна наведвальнік аптэкі—гарадскі пенсіянер, летам более дачнікаў. Для большай зручнасці насельніцтва праведзена рэарганізацыя аптэчнай сістэмы горада. Невялікая аптэчка №180, яна размяшчалася побач з магазінам "Ніка", разам з работнікам далучана да нашай 112-й. Затое мы цяпер працуем без выхадных і перапынку на абед з панядзелка па пятніцу ўключна з 8 да 19, а ў суботу-нядзелю і па святах—з 8 да 16 гадзін.


Дадаткова адкрылі пункт рознічнай рэалізацыі лекаў праз медработнікаў пры паліклініцы бальніцы сястрынскага догляду. Ім карыстаюцца пацыенты паліклінікі і жыхары гэтага аддаленага кутка горада. Так, асартымент прэпаратаў там не такі вялікі, як у нас, няма сродкаў з асаблівымі ўмовамі захоўвання і не абслугоўваюцца ўладальнікі льготных рэцэптаў. Але за самым патрэбным зараз не трэба ісці праз увесь горад. Дарэчы, гэта 10-ы пункт рэалізацыі, дзевяць іншых знаходзяцца на ФАПах Дзісенскай зоны.


За чым у аптэку звяртаецца пакупнік?
—Нічым асаблівым у гэтым плане Дзісна не вызначаецца. Найбольш часта адпускаем сродкі прафілактыкі і лячэння сардэчна-сасудзістай сістэмы. Зімой попыт на лекі супраць прастуды і вірусных інфекцый. Інтэрвірусы здараюцца ў любую пару.


Увогуле ў нас больш за 2000 найменняў прэпаратаў, па гэтым паказчыку саступаем хіба што цэнтральнай раённай аптэцы, а таму мы і з'яўляемся ўстановай другой катэгорыі, якая рэалізуе толькі гатовыя лекавыя формы. Завозяць іх з Віцебска раз на тыдзень па нашых заяўках з улікам попыту. Спецыяльна запісваем заказ, калі нечага няма з неабавязковага асартыменту, ён задавальняецца, як правіла, на працягу пяці дзён. Ёсць магчымасць шукаць патрэбнае па аптэчнай сетцы ў экстраным выпадку. Хаця гэта здараецца не надта часта.


Сярод тэндэнцый апошняга часу адзначу рост даверу насельніцтва айчынным прэпаратам, іх рэалізацыя ўжо перабольшыла 50%. Па лячэбным эфекце яны не ўступаюць імпартным, а каштуюць значна танней. Гэта зразумела, бо фармацэўтычныя прадпрыемствы Беларусі адпавядаюць сусветнаму ўзроўню.


Але ж ёсць просьбы наведвальнікаў, якія аптэка не задавальняе?
—Так, не адпускаем свабодна лекі, што рэалізуюцца толькі па рэцэпце. Ва ўсіх астатніх выпадках імкнёмся задаволіць просьбу хворага чалавека, прапануем заменнікі.


Интерьер Дисненской аптеки №112 обновилсяЦяпер канкрэтна пра тых, хто гэтым займаецца. Раскажыце, калі ласка, пра калектыў.
—Я узначальваю аптэку толькі шосты год, усе астатнія супрацоўнікі маюць вялікі стаж. Некаторыя працуюць на адным месцы нават па 30 гадоў. Калектыў згуртаваны, выканаўчы, адказны. Выдатны спецыяліст і хутка асвойвае ўсё новае Наталля Цурыкава. З любым пакупніком знойдзе агульную мову, граматна пракансультуе Святлана Туча. Таццяна Апрышка працавала ў аптэцы №180, стала сваёй і ў нас. Клапоціцца пра асартымент, старанная, акуратная, яе добра ведаюць і паважаюць наведвальнікі. Забяспечвае чысціню і парадак Марына Зейкан. Яна ў нас нядаўна, але заслужыла павагу адказнымі адносінамі да сваіх абавязкаў і мастацкімі здольнасцямі.
Увогуле, усе адданыя агульнай справе, імкнуцца як мага лепш абслугоўваць пакупнікоў, дапамагаюць і падтрымліваюць адна адну.


Жадаю калектыву і далей мацаваць аўтарытэт прафесіі і ўстановы!

 

У выніку капітальнага рамонту-мадэрнізацыі ўнутраны інтэр'ер Дзісенскай аптэкі №112 істотна абнавіўся.  Нязменным элементам застаўся толькі стары насценны гадзіннік з боем. Больш за 55 гадоў ён адлічвае час, меладычным звонам  радуе работнікаў і наведвальнікаў.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта