Авторизация
 

Ад кляшчоў міярчан абароніць пільнасць

От клещей миорчан защитит бдительностьКліматычныя перамены спрыяюць незвычайна ранняму клешчаваму сезону. У бягучым годзе ў лячэбна-прафілактычныя ўстановы раёна ўжо звярнуліся два чалавекі.

 

У Беларусі налічваецца 12 відаў іксодавых кляшчоў. Яны могуць нападаць на чалавека, калі ён знаходзіцца ў натуральных месцах іх пражывання. Іксодавы клешч можа быць пераносчыкам дзевяці ўзбуджальнікаў інфекцыйных захворванняў, штогод рэгіструюцца два — клешчавы энцэфаліт і Лайм барэліёз.


Клешчавы энцэфаліт — вострае захворванне з ліхаманкай, моцным галаўным болем, ванітаваннем, ірвотай, колючым болем у канечнасцях. Ліхаманкавы стан трымаецца 4-5 дзён, пасля чаго часова знікае, а праз адзін-два тыдні паражаюцца мазгавыя абалонкі, што праяўляецца ўзмоцненым галаўным болем, далучаецца напружанасць патылічных мышц, святлобоязь.


Клешчавы барэліёз — вострае бактэрыяльнае захворванне, якое пераходзіць у хранічнае. Праяўляецца паражэннем скуры, нервовай і сардэчна-сасудзістай сістэм, апорна-рухальнага апарата, агульнай інфекцыйнай інтаксікацыяй. Калі ў месцах прысмоктвання кляшча праз адзін-два тыдні (часам праз месяц) з'яўляецца выразная чырвоная пляма, у сярэдзіне больш светлая, якая павялічваецца, а пасля кольцы праяўляюцца ў іншых месцах, — гэта першыя прыкметы хваробы Лайма. Пры гэтым людзі часта скардзяцца на галаўны боль, агульную слабасць, недамаганне, тэмпературу цела да 38 градусаў. Калі не лячыцца, хвароба пераходзіць у хранічную стадыю, у выніку чаго развіваюцца цяжкія паражэнні органаў і сістэм.
Каб пазбегнуць хвароб клешчавымі інфекцыямі, неабходна абараніцца ад нападзення. Пры выхадзе ў парк, лес, ці іншае месца з высокай травой і хмызняком, максімальна закрывайце адкрытыя ўчасткі цела, апранайце кашулі з доўгімі рукавамі і шчыльнымі манжэтамі, штаны павінны быць запраўлены ў шкарпэткі. Абуваць лепш гумовыя боты, галаву прыкрываць касынкай, кепкай ці лепш капюшонам. Ступень абароны можна павялічыць, апрацаваўшы адзенне спецыяльнымі хімічнымі сродкамі — адпужваючымі (рэпелентныя) і забіваючымі (акарыцыдныя). Акрамя гэтага, праз кожныя адну-дзве гадзіны неабходна праводзіць сама- і ўзаемаагляды. Варта звяртаць увагу ў першую чаргу на валасістыя ўчасткі цела, вушы, галаву, шыю, грудзі, падмышкавыя і пахавыя вобласці. Пасля вяртання з лесу зноў усё праверыць.


Памятайце, што кляшчы доўга — каля дзвюх гадзін — выбіраюць месца і рэдка прысмоктваюцца навідавоку. Вясной і ў пачатку лета непажадана прыносіць дадому букеты лясных кветак. Малако коз перад спажываннем трэба пракіпяціць тры-пяць хвілін.


Важна ўмець правільна выдаліць кляшча. Пры дапамозе пінцэта выцягваюць насякомае за брушка, злёгку пагойдваючы. Можна і пры дапамозе пятлі з ніткі, накінутай на цела кляшча, як мага бліжэй да хабатка, выкручваючы яго па гадзіннікавай стрэлцы. Месца ўкусу трэба апрацаваць трохпрацэнтным перакісам вадароду, ёдам ці любым спіртавым растворам.


Калі ўкусіў клешч, як мага хутчэй трэба звярнуцца да тэрапеўта ці педыятра, які прызначыць прафілактычнае лячэнне. Па жаданні можна правесці лабараторнае даследванне выдаленай асобіны. Для гэтага змясціць яе ў чысты флакон са шчыльнай пробкай. Паслуга платная. Бясплатная толькі для асоб, якія маюць супрацьпаказанні па прыёме даксіцыкліна, амоксіцыліна, цэфураксіма аксетыла.

 

Фота для ілюстрацыі. 
Алена ТАНКАВІД,

загадчык аддзела

эпідэміялогіі ДУ "Міёрскі РЦГЭ".

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта