Авторизация
 

Медсястра Алена ДРЫЛА з Дзісны ў медыцыне як рыба ў вадзе

Медсестра Елена Дрило из Дисны в медицине как рыба в водеАлена БАСІКІРСКАЯ

Фота Казіміра Блажэвіча

У ідэале, каб працаваць з састарэлымі і нямоглымі ў сацыяльнай установе, трэба быць велікадушным, сардэчным, шчырым, любіць сваю прафесію, жыць ёй. Медсястра дзісенскага аддзялення кругласутачнага знаходжання Алена ДРЫЛА ў медыцыне як рыба ў вадзе. Шануе старых. Іх нават можна параўнаць з малымі дзецьмі. Такія ж капрызныя і шчырыя, крыўдлівыя і ўдзячныя, а яшчэ — самыя мудрыя і паважаныя. 


Алена Дзмітрыеўна — статная, інтэлігентная жанчына ў белым халаце. Увесь працоўны стаж прысвяціла людскому здароўю. Пачынала медсястрой у хірургічным аддзяленні Міёрскай бальніцы з урачом Іосіфам Казіміравічам Каплунам. Затым — галоўная медсястра ў Дзісенскай бальніцы, ужо восем гадоў немачы пажылых людзей прымае за свае ва ўстанове кругласутачнага знаходжання.


На паруках 30 падапечных, усе са сваім норавам і характарам. Медсястра да кожнага ведае падыход, гэта спрыяе працы. Яна спяшаецца на абход, аказвае першую дапамогу, сочыць за санэпідрэжымам, харчаваннем, вядзе дакументы. У аддзяленні трое пастаяльцаў са слабым зрокам, выратавальніца іх лечыць па асобнай праграме, штодзень капае вочкі. І гэта толькі малы пералік клопатаў…


З дзяцінства Алене Дрыла падабаліся людзі ў белых халатах, таму без асаблівых разваг паспадзявалася на ўнутранае перакананне і паступіла ў Полацкае медвучылішча. Як аналізуе цяпер, усё зрабіла правільна. Не шкадуе і пра тое, што звязала лёс менавіта з Дзісной. Гэтыя мясціны бадай што родныя. Жанчына паходзіць з Цвеціна, што непадалёк. Па натуры яна сельскі жыхар, любіць прыватны дом, агарод. У вольны час чытае кнігі, вершы, шые, вышывае, сябруе з інтэрнэтам.


Маё пытанне пра здаровы лад жыцця прыйшлося якраз дарэчы. Аказваецца, Алена Дзмітрыеўна як медык і разважлівы чалавек, здароўю надае адно з лідзіруючых месцаў. Можа быць, таму яна так цудоўна выглядае ў свае 54 гады. Шторанак робіць гімнастыку, практыкуе ёгу, наконт харчавання слухае парады прафесара Віктара Яфімава. Для сваіх падапечных арганізавала гурток "Азбука здароўя", заняла іх гімнастыкай лёгкага тыпу.


У прытулку цёпла, чыста, прыгожа. "Але дом ёсць дом,—удакладняе медсястра.—Хоць у аддзяленні намнога лепш і ўтульней, многія пастаяльцы інтэрнатаў мараць пра агеньчык хатняга ачагу, родную хату. Там жывеш па сваім ладзе і раскладзе, тут трэба падпарадкоўвацца агульным завя- дзёнкам, бо кожнаму паводзіць сябе як захочацца не атрымаецца. Пад'ём у 7.30, адбой у 22.00. Нават такі распарадак можа некага напужаць, хоць ён правільны і здаровы.


Пераважны кантынгент дзісенскага прытулку—людзі самага паважанага ўзросту. Многім перакуліла за 80 гадоў, некаторым — за 90. Але ёсць ва ўстанове і маладзейшыя—хто выйшаў на пенсію нядаўна. У кожнага пастаяльца свая гісторыя, якая прывяла на сацыяльны ложак. Пераважна гэта адсутнасць здароўя, родных або блізкіх, або яны проста не маюць магчымасці наглядаць за састарэлымі.


— Я ў сям'і позняе дзіця. Мама мяне нарадзіла ў 42 гады. Перад смерцю яна два гады ляжала прыкаванай да ложка. Памятаю, як нялёгка было спраўляцца з усімі клопатамі, дзецьмі, сям'ёй. Тым не менш, мама — гэта ўсё, — успамінае медсястра.


Размаўляем пра тое, як складана старым з вёсак пера-бірацца да дзяцей у вялікія гарады. Практыка паказвае, што такія змены не на карысць здароўю, наадварот, пажылыя не могуць прызвычаіцца і таюць, як свечкі.


— Ім нават няпроста памяняць пакой у прытулку, бо лыжка і кубак будуць стаяць на іншых месцах, — расказвае медсястра. Так што стабільнасць і спакой для людзей паважанага ўзросту — перш за ўсё.


А галоўнае багацце для Алены Дзмітрыеўны, акрамя яе падапечных, — дзеці і ўнукі. Усе яны жывуць у сталіцы, апошнім часам туды на заробкі перабраўся і муж. Медсястра не хоча пакідаць Дзісну, тут у яе любімая работа, а насельнікі аддзялення кругласутачнага знаходжання даўно сталі роднымі. Усе яны — вялікая сям'я, за здароўе якой адказвае Алена Дрыла.

 

Пастаяльцы сацыяльнай установы цёпла сустрэлі карэспандэнтаў, расказалі, што цікавяцца мясцовымі навінамі. Рэгулярна збіраюцца на палітінфармацыю, якую праводзіць персанал. Найбольш відушчыя жыхары чытаюць "Міёрскія навіны" для ўсіх уголас. Духоўнае мацаванне, цікавае чытво, шчырая зацікаўленасць карысна ўплываюць і на фізічны стан. Гэта адзінагалосна сцвярджаюць медыкі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 482
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 334
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 107
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 891
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 874
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 891
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 785
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 августа 2017
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Именины 21 августа 2017
Герман, Григорий, Емельян, Иосиф, Леонид, Мирон, Моисей, Николай, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта