Авторизация
 

Тытунь губіць здароўе

Табак губит здоровьеЦыгарэтны дым паступова падточвае здароўе палячага. Нікацін з'яўляецца ў тканках мозгу праз 7 секунд пасля першай зацяжкі. Шкоднасць курэння ў тым, што яно выклікае тры асноўныя хваробы: рак лёгкіх, хранічны бранхіт і каранарную хваробу. Тытунь — прычына смяротнасці ад раку лёгкіх у 90 працэнтах выпадкаў. У тытунёвым дыме ўтрымліваецца 76 металаў! 

 

Небяспечны другасны дым, бо 80 працэнтаў рэчываў удыхаюць тыя, хто знаходзіцца побач з курыльшчыкам. У выніку пасіўнага курэння памірае ад раку тры тысячы чалавек. У аматараў тытуню цяжка працякае гіпертанічная хвароба, яна ўскладняецца інсультамі.


Курэнне з'яўляецца адной з асноўных прычын развіцця абліцуючага эндартэрыту. Пры ім паражаецца сасудзістая сістэма ног, нават да закрыцця прасветаў у сасудах, можа узнікаць гангрэна. Нікацін і іншыя кампаненты шкодзяць органам стрававання. Шматгадовае курэнне садзейнічае ўзнікненню язвеннай хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі.


Курэнне нядобра адлюстроўваецца на слыху чалавека. 20 выкураных за дзень цыгарэт прыводзяць да аслаблення нармальнага ўспрыняцця размовы.
Курэнне — гэта звычка, агідная зроку, непрыемная нюху, шкодная для мозга, небяспечная для лёгкіх. Трэба не задумваючыся кінуць яе! З цудоўным самаадчуваннем, з непатрачанымі грашыма "на дым", з пераможнай усмешкай на твары жыць далей, але без цыгарэт.

 

Фота для ілюстрацыі.
Яўгенія КАВАЛЕВІЧ,

урач-нарколаг падлеткавы

Міёрскай ЦРБ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 195
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 098
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 768
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 256
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта