Авторизация
 

Прафілактыка наркаманіі — інфармацыя пра наступствы

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота для ілюстрацыі

Па афіцыйных дадзеных, сітуацыя з распаўсюджваннем і ўжываннем наркотыкаў у нашым раёне не з'яўляецца вострай. Але гэта не значыць, што сусветнае зло да нас не прыйшло і не збіраецца. Прафілактычная работа вядзецца пастаянна і мэтанакіравана. Пра тое гаварылі на нарадзе ў райвыканкаме, якую  праводзіла намеснік старшыні Таццяна Стальмачонак.

 

Хваробу лепш папярэдзіць, чым лячыць. Прафілактычны сродак ад наркаманіі—шырокая даступная інфармацыя пра наступствы згубнай звычкі і прапаганда здаровага ладу жыцця.


Як расказала намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Галіна Гур'ева, ва ўсіх школах раёна прафілактыка наркаманіі—частка выхаваўчай работы. Праводзяцца тэматычныя інфармацыйныя гадзіны, пазакласныя мерапрыемствы, гутаркі. Здароўе школьнікаў і цікавасць да спорту ўмацоўваюць лыжныя гонкі, баскетбол, тэніс і іншыя гульні і спаборніцтвы. Штогод праходзіць дыстанцыйная алі-мпіяда па здаровым ладзе жыцця, у якой удзельнічаюць праблемныя падлеткі. Усе школы сёлета прынялі ўдзел у лютаўскай акцыі "Скажам наркотыкам—"НЕ". Дзеці рыхтавалі малюнкі і лістоўкі. Пад увагай пасляўрочная занятасць. І гэта клопат не толькі школ, але і ўстаноў культуры.


Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Кубарка адзначыла, што ў клубах дзейнічаюць гурткі па інтарэсах. Аднак не кожнае дзіця з сельскай мясцовасці можа іх наведваць. Праблема ў аддаленасці асобных населеных пунктаў. Ва ўстановах культуры размешчана інфармацыя пра пагрозу, якую тояць наркотыкі; праводзяцца гутаркі, віктарыны, вусныя часопісы і іншыя прафілактычныя мерапрыемствы.


У мінулым годзе і сёлета выпадкаў ужывання і распаўсюджвання наркотыкаў у раёне не выяўлена. Пра гэта нагадаў начальнік аддзела ўнутраных спраў Андрэй Патапенка. Праваахоўнікі трымаюць пад увагай пакінутыя дамы, загарадныя вадаёмы і паркі, дачы. Такія месцы прывабныя для наркаманаў.
Папярэдзіць наркаманію—задача зацікаўленых служб. Убаку не трэба заставацца і грамадству. 

 

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта