По законам помощи руководил Миорской районной организацией БО КК

По законам помощи руководил Миорской районной организацией БО ККВольга ВІШНЕЎСКАЯ

8 мая адзначаўся Сусветны дзень Чырвонага Крыжа

— Давялося пабываць у г.Вінніца на Украіне ў музеі-сядзібе і на магіле Мікалая Іванавіча Пірагова — аднаго з заснавальнікаў Таварыства Чырвонага Крыжа, а менавіта службы Сясцёр міласэрнасці ў часы Крымскай вайны. Яго забальзамаванае цела знаходзіцца ў саркафагу і адкрыта для наведвальнікаў, — з натхненнем пачынае першы кіраўнік раённай арганізацыі Чырвонага крыжа Іосіф ЛАЎРЫНОВІЧ. А ў Арменію пасля землятрусу ў 1986 годзе ён трапляў са старшынёй Цэнтральнага камітэта Чырвонага крыжа Уладзімірам Сівухам.

 

Так Іосіф Лаўрыновіч ладзіў сваю актыўную працу. Зараз жыве у Міёрах, у райструктуры Чырвонага Крыжа — паважаны ветэран, бо аддаў міласэрнасці і дапамозе трыццаць гадоў.


Праз лясоў гушчу і з цікавасцю да разведкі
У лясным масіве Балота Мох на адной з палян дагэтуль стаіць некалькі яблынь і груш, з часам пахіліліся і плады здзічэлі. Гэты хутар і цяпер называюць Лаўрыновічаў. Там жылі бацькі Іосіфа Міхайлавіча. Адтуль бярэ пачатак яго карэнне. Скончыў Букаўскую сямігодку, Міёрскую СШ. Вабіла медыцына, таму не раздумваючы паступіў у Полацкае медвучылішча, аднак не скончыў, бо паклікала армія.
Служба аказалася сапраўднай школай жыцця і выжывання. Размеркавалі ў сакрэтныя войскі пагранічных разведчыкаў у 1966-м. Пабываў у Дамаску падчас бамбёжкі. Затым з саслужыўцамі адпраўлены ў мясцовасць, дзе гадамі раней выпрабоўвалася ядзерная бомба. Здзіўляла маладых салдат вялікая варонка ў зямлі, і тое, што нічога вакол не расло. Лазілі па падзямеллях-усё было цікава. Тады выпрабаванні былі яшчэ засакрэчаны, і пра іх ведалі толькі камандзіры. Яны пазіралі час ад часу на дазіметры з узроўнем радыяцыі, падапечным ні слова. Увогуле, вучоба на разведчыка і служба праходзілі цікава.


Стала неспакойна на мяжы з Кітаем. Хлопцаў у эшалонах адправілі на Далёкі Усход. Шмат у тых сутычках палягло людзей, са званнямі палкоўніка і падпалкоўніка. Калі б не камандзір дальне-ўсходняй акругі, які аддаў загад страляць на паражэнне, сітуацыя магла б перарасці ў сапраўдную вайну.
--Цяпер розныя тэракты ў свеце, а тады лічылася, што жылі спакойна. Аднак узрыўчатку знаходзілі і ў тыя часы. Асабліва часта--у Казахстане,--прыгадвае субяседнік.


Для дабра патрабуючых
Пасля заканчэння медвучылішча Іосіф Лаўрыновіч тры гады адпрацаваў фельчарам на "хуткай". Кіраўніцтва вывучыла асабістую справу, да ўвагі прынялі адказную і складаную службу ў арміі, на выбарчым сходзе прапанавалі яго кандыдатуру на кіраўніка райструктуры Чырвонага крыжа. Так і пачалася ў 1973-м годзе дзейнасць арганізацыі. Раней людзі займаліся добрымі справамі па сумяшчальніцтве, але работа вялася не на поўную катушку. Новаму супрацоўніку выдзелілі асобны кабінет і паставілі шмат задач. Даводзіліся планы: сабраць чатыры тысячы рублёў узносаў, на тыя грошы немалая сума. Давалі маркі пад рэалізацыю. Грашовая дапамога разляталася ў тыя кропкі свету, дзе мелася вялікая неабходнасць. Другі накірунак--донарства. Таксама план-1400 донараў! Надзейнымі і вернымі памочнікамі заўсёды выступалі работнікі ФАПаў. З Полацка ці з Віцебска прыязджалі спецыялісты са станцыі пералівання крыві, праводзілі неабходныя мерапрыемствы.


Санітарныя дружыны з'яўляліся вашымі падапечнымі?
-Так. Вялікая ўвага надавалася санітарна-абароннай рабоце. Адпаведныя дружыны і пасты меліся ў кожным калгасе. Тут хочацца падзякаваць былому кіраўніку саўгаса "Міёрскі" Івану Іванавічу Ашурку. Ён без праблем адпускаў працаўнікоў на раённыя і абласныя спаборніцтвы. Калгасам імя Мічурына тады кіраваў, вечны пакой ужо, Сяргей Пятровіч Матэленак, ён таксама з разуменнем і вялікай адказнасцю ставіўся да справы.


Чаму вучылі дружыны ў тыя часы?
-У свеце, пры знешнім спакоі, узнікалі розныя сітуацыі. Таму вучыліся працаваць у вобразных ядзерным, хімічным, бактэрыялагічным ачагах, аказваць першую медыцынскую дапамогу. Чырвоны Крыж забяспечваў літаратурай, даводзіў план. На месцах навучаннем займаліся медыцынскія работнікі. Лепшыя дружыны раёна займалі прызавыя месцы на абласных спаборніцтвах.


Якую яшчэ работу праводзілі сярод насельніцтва?
-У 80-ыя гады наша спецыфіка крыху змянілася. Землятрус у Арменіі, вайна ў Карабаху. Шмат гуманітарнай дапамогі дастаўлялася на самалётах, асабліва з Францыі, бо там вялікая дыяспара армян. Трэба было сачыць за ўсім гэтым і размяркоўваць. Адказнасць вялікая. Актуальнасць набывала і медыка-сацыяльная дапамога. Медыцынская сястра ад Чырвонага крыжа рабіла ін'екцыі адзінокім. Асабліва хочацца ўспомніць Галіну Васільеўну Латышонак, яна ўжо на пенсіі, адказна і старанна ставілася да абавязкаў. Яшчэ мы дапамагалі адзінокім людзям: назапашвалі для іх агародніну, дровы на зіму. Так да 2003 года. Да пенсіі дапрацоўваў ва УП ЖКГ.


Сустрэча з Маці Тэрэзай
— Аднойчы мне пашчасціла пабачыцца з законнай сястрой Маці Тэрэзай, вядомай добрымі справамі ва ўсім свеце. Нават ёсць крылаты выраз "Ты як маці Тэрэза". У адным з пакояў, адкуль праводзілася пасадка на самалёт, сутыкнуўся з невялічкага росту жанчынай, апранутай у просценькае старое паліто. Гэта і была цяпер легендарная Святая Маці Тэрэза з Калькуты. 

 

За добрую працу Іосіф Міхайлавіч Лаўрыновіч узнагароджаны нагрудным знакам М.І. Пірагова. Найвышэйшая падзяка ветэрану -- у добрых словах ад людзей, хто атрымаў калісьці дапамогу.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.