Авторизация
 

Малярыя — ніякай экзотыкі

Малярия — никакой экзотикиМалярыя — вострае паразітарнае захворванне, выкліканае плазмодыямі, якія перадаюцца ад хворага да здаровага чалавека пераважна праз укусы малярыйных камароў рода Anopheles. Распаўсюджана ў краінах Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Паўднёвай Амерыкі. 

 

Беларусі рэгіструюцца адзінкавыя завазныя выпадкі захворвання малярыяй, аднак пры наяўнасці патэнцыяльнага пераносчыка ўзбуджальніка (малярыйнага камара) у апошнія гады ствараюцца спрыяльныя кліматычныя ўмовы для развіцця плазмодыяў. Для ўзнаўлення мясцовай перадачы малярыі патрэбна крыніца інфекцыі — хворы чалавек.


Плодзяцца такія камары на вадаёмах са спакойнай паверхняй, дзе ёсць умераная расліннасць. Лічынкі развіваюцца ў вадзе. Аднак камары становяцца ўзбуджальнікамі малярыі пасля таго, як нап'юцца крыві заражанага чалавека. Дастаткова аднаго ўкуса інфіцыраванага насякомага. Магчыма заражэнне і пры пераліванні крыві ад хворага, ад інфіцыраванай маці плоду ў час цяжарнасці. Аднак малярыяй нельга заразіцца ў быце.
Вядомы чатыры формы малярыі: трапічная (найбольш цяжкая), трохдзённая, чатырохдзённая, авале-малярыя.


Малярыя пачынаецца раптоўна і працякае цяжка. Характарызуецца перыядычнымі прыступамі ліхаманкі, павелічэннем пячонкі і селязёнкі, анеміяй і рэцыдыўным цячэннем. У некаторых могуць праяўляцца недамаганне, патлівасць, павышэнне тэмпературы цела да 38 градусаў на працягу двух-трох дзён. У перыяд паміж прыступамі хворы адчувае сябе здавальняюча, захоўваецца працаздольнасць. Праз два-тры тыдні, як правіла, пачынае паступова выздараўліваць.


Лечыцца малярыя ў стацыянары. Пры своечасовым звароце прагноз спрыяльны. Пры складаных формах трапічнай малярыі магчымы лятальны вынік. Асобы, якія аднойчы хварэлі на малярыю, на працягу трох год знаходзяцца пад дыспансерным наглядам.


У нашым умовах прафілактыка заключаецца ў ліквідацыі магчымых месц выплоджвання малярыйных камароў, у тым ліку нельга дапускаць застойвання адкрытай вады побач з домам. Варта абараняць сеткай дзвярныя і аконныя праёмы ад пранікання насякомых. Неабходна выкарыстоўваць адпужвальныя сродкі (рэпеленты). Эфектыўныя таксама народныя метады барацьбы—гваздзіка, эўкаліпт, базілік, аніс, якія ў выглядзе алеяў наносяцца на скураное покрыва ці дадаюцца ў крыніцу агню. Букет рамонак здольны адпужваць камароў нават на працягу 5-7 дзён.
Калі плануеце паехаць за мяжу, дзе рэгіструецца малярыя, абавязкова атрымайце кансультацыю ў медыкаў. У залежнасці ад эпідсітуацыі, магчыма, спатрэбіцца прыём прафілактычных медыцынскіх прэпаратаў да паездкі, у час яе і пасля вяртання. З асаблівай увагай патрэбна аднесціся да рэкамендацый урача людзям з хранічнымі захворваннямі, цяжарным і падарожнікам з малымі дзецьмі, для якіх заражэнне можа выліцца ў цяжкія наступствы. Турыстычныя арганізацыі абавязаны арганізаваць інструктаж, забяспечыць індывідуальнымі памяткамі пра меры абароны ад нападзення камароў і індывідуальнай прафілактыкі.


Ведайце: малярыя можа развіцца нават праз тры гады пасля вяртання з падарожжа. Калі ў вас раптоўна пачалася ліхаманка, галаўны боль, боль у мышцах, ванітаванне ці вадкі стул, неадкладна паведаміце ўрачу пра краіну, дзе пабывалі. Памятайце! Выкананне ўказаных рэкамендацый і правіл, а таксама своечасовы зварот за медыцынскай дапамогай захавае ваша здароўе і жыццё.

 

Фота для ілюстрацыі.
Алена ТАНКАВІД, загадчык аддзела
эпідэміялогіі ДУ "Міёрскі РЦГЭ".

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта