Галоўная > Эканоміка і права > Міёршчыну забяспечылі палівам на 2021 год

Міёршчыну забяспечылі палівам на 2021 год


16-02-2021, 13:21. размясціў: gazeta

 На 2021 год заключаны дагаворы на пастаўку 7,5 тысячы м3 дроў і 3,6 тысячы тон торфабрыкету. За мінулы 2020-ы палівам забяспечана 2,8 тысячы домаўладанняў, 246 – льготнай катэгорыі. 

 

Межавыя нормы адпускання аднаго з відаў паліва на домаўладанне ў каляндарным годзе па фіксіраваных рознічных цэнах устаноўлены пастановай Савета міністраў № 1028 ад 9 лістапада 2012 года. Згодна з ёй, выдзяляецца 3,5 тон торфабрыкету, 4,9 м3 дроў. Набываць цвёрдыя віды паліва маюць права грамадзяне, якія пастаянна жывуць у Рэспубліцы Беларусь і зарэгістраваны ў жылых дамах з пячным (вадзяным, паравым) ацяпленнем і не падключаных да сістэмы цэнтралізаванага цеплазабеспячэння.

 
Спажыўцы, якія маюць паліўныя кніжкі, робяць заказы па тэлефоне 5 24 17, назваўшы свой нумар. Льготнай катэгорыі грамадзян штогод пры атрыманні паліва неабходна даведка, якую выдае сельвыканкам (вяскоўцам) ці УП ЖКГ (гараджанам) пра займаемае жылое памяшканне і склад сям’і, копію льготнага пасведчання і заяву. У ліку льготнікаў удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, сем’і загінулых, інваліды агульнага захворвання І і ІІ груп, пражываючыя без працаздольных родных. Паліўныя кніжкі выдаюцца ў нашай арганізацыі, пры сабе трэба мець пашпарт.

 
Цяпер дзяржава бярэ на сябе вялікія расходы па кошце паліва. Цэны для спажыўцоў не мяняюцца ўжо на працягу трох гадоў. Торфабрыкет на заводзе каштуе 83 рублі 50 капеек за тону, прадаём па 24 рублі 10 капеек, льготнай катэгорыі грамадзян – па 12 рублёў 5 капеек. Дровы купляем у лясгасе па 28 рублёў 50 капеек за м3, рэалізуем парэзанымі. За 4,9 м3 распілаваных без дастаўкі трэба заплаціць 107 рублёў 66 капеек, пашчапаных – 147,39. Кошт дастаўкі залежыць ад месца жыхарства спажыўца.

 
Асноўны пастаўшчык торфабрыкету – Браслаўскі завод. Там устаноўлена новае прэсавае абсталяванне, пабудавана падрыхтоўчае аддзяленне, дзе ачышчаюць і здрабняюць торф, які падаецца ў брыкетны цэх. Гата дапамагае паляпшаць якасць паліва.

 

Сяргей КРУК, дырэктар Міёрскага філіяла Віцебскаблпаліўзбыту.

Фота для ілюстрацыі.


Вярнуцца назад