Галоўная > Эканоміка і права > Сродкі ад раённых суботнікаў на Міёршчыне пайшлі на добраўпарадкаванне

Сродкі ад раённых суботнікаў на Міёршчыне пайшлі на добраўпарадкаванне


13-03-2020, 15:07. размясціў: gazeta

 У 2019 годзе на Міёршчыне правялі тры раённыя суботнікі: 16 сакавіка, 13 ліпеня і 12 кастрычніка. Сабралі 53 416,78 рубля.

Грошы, заробленыя на суботніках, пайшлі на добраўпарадкаванне Дзісны – 2 030 рублёў, знос невыкарыстоўваемых аб’ектаў нерухомасці – 1 тысяча, рамонтныя работы на фізкультурна-аздараўленчым комплексе – 8 641,26 рубля. Таксама набылі абсталяванне для раённай бальніцы – 500 рублёў, уладкоўвалі воінскія пахаванні – 1 500 рублёў, купілі аўтамабіль для ўчастковых інспектараў міліцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама – 16 360 рублёў, папоўнілі ўласныя абаротныя сродкі КУП «Міёрскі КБА» – 800 рублёў. А яшчэ выдзелілі грошы для заахвочвання найлепшых юных спартсменаў і іх трэнераў, пераможцаў і прызёраў абласных спаборніцтваў, на навагоднія падарункі для школьнікаў – 4 209,50 рубля, правядзенне Дзён гарадоў Дзісны і Міёр і іншых святочных мерапрыемстваў (феерверкі, выступленні артыстаў эстрады) – 14 160 рублёў, выраб банераў, друкаванай і сувенірнай прадукцыі – 4 216,02 рубля.

Фота для ілюстрацыі.
Леанід ЛЯСОВІЧ, намеснік старшыні райвыканкама.


Вярнуцца назад