Галоўная > Эканоміка і права > Клопат пра сістэму ацяплення жылля

Клопат пра сістэму ацяплення жылля


29-04-2019, 10:18. размясціў: gazeta

 Мінулая зіма не прыносіла асаблівых сюрпрызаў энергазабяспечвальным арганізацыям і спажыўцам цеплавой энергіі. На прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна перапынкі ў забеспячэнні аб’ектаў цяплом былі невялікія, парушэнні ў рабоце кацельнага абсталявання своечасова выпраўлялі. 

Станоўча трэба адзначыць работу УП ЖКГ Міёрскага раёна, якое загадзя паклапацілася пра цеплаізаляцыю вонкавых цеплавых сетак і трубаправодаў у падвальных памяшканнях жылых дамоў. З восені правялі гідрапнеўматычную прамыўку і гідраўлічнае выпрабаванне сістэм ацяплення жылля, што знаходзіцца на балансе, і дапамаглі з аналагічнымі работамі іншым арганізацыям і прадпрыемствам.


Ужо цяпер неабходна паклапаціцца пра наступны ацяпляльны сезон. Гэтага патрабуюць “Правілы падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду энергазабяспечвальнымі арганізацыямі і спажыўцамі цеплавой энергіі”. З улікам недахопаў, аварый і збояў, прадпісанняў энерганагляду неабходна да 1 мая распрацаваць планы арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да наступнага сезона. У дакуменце ўказаць работы, тэрміны іх выканання і адказных асоб.


Загадамі па падрыхтоўцы да наступнага ацяпляльнага сезона неабходна зацвердзіць склад камісій па кантролі за выкананнем вызначанай праграмы.


Віцебскі аблвыканкам распрацаваў графік афармлення і рэгістрацыі пашпартоў гатоўнасці прадпрыемстваў і арганізацый вобласці, яго канкрэтызуе адпаведны раённы дакумент. Імі неабходна строга кіравацца спажыўцам цеплавой энергіі і энергазабяспечвальным арганізацыям.

Фота для ілюстрацыі.
Яўген ІШУЦІН, дзяржаўны

інспектар па энергетычным
наглядзе Глыбоцкага МрА.


Вярнуцца назад