Галоўная > Эканоміка і права > Суд карае за непавагу

Суд карае за непавагу


9-11-2018, 16:27. размясціў: gazeta

 Пра непавагу да суда сведчаць ухіленне ад яўкі ў суд, непадпарадкаванне распараджэнням старшыні, парушэнне парадку пасяджэння.

Праяўленне непавагі да суда адмоўна ўплывае на ажыццяўленне функцыі правасуддзя, ускладняе даследаванне доказаў, пазбаўляе працэс выхаваўчай ролі.

Аўтарытэт судовай улады — асноўны аб’ект супрацьпраўнага пасягальніцтва пры ўчыненні правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 24.1 “Непавага да суда” КаАП. Папярэджанне, штраф да дваццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт чакаюць за ўхіленне ад яўкі ў суд, непадпарадкаванне распараджэнню старшыні, парушэнне парадку падчас судовага пасяджэння і іншыя дзеянні, што сведчаць пра відавочную непавагу да суда.


Згодна з нормамі працэсуальнага заканадаўства, асоба, якую выклікалі ў суд, абавязана з’явіцца. Калі гэта немагчыма — паведаміць аб прычынах. У выпадку няяўкі па выкліку без уважлівых прычын вінаваты, пацярпелы, сведка, што ўдзельнічаюць у крымінальным працэсе, а таксама адказчык, сведка і іншыя ўдзельнікі грамадзянскай судовай вытворчасці могуць быць падвергнутыя прываду.


У адпаведнасці з рэгламентам судовага пасяджэння, усе ўдзельнікі працэсу, а таксама іншыя прысутныя асобы абавязаны прытрымлівацца ўстаноўленага парадку і падпарадкоўвацца адпаведным распараджэнням суддзі.

Фота для ілюстрацыі.
Жанна БУНТА,
вядучы спецыяліст

суда Міёрскага раёна.


Вярнуцца назад