Галоўная > Эканоміка і права > Плаціш узносы — атрымліваеш бонусы

Плаціш узносы — атрымліваеш бонусы


16-10-2018, 09:01. размясціў: gazeta

 Згодна з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні, асобы, якія займаюцца аграэкатурызмам, маюць права добраахвотна ўплачваць узносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Для гэтага неабходна стаць на ўлік у гэтым органе па месцы пастаяннага жыхарства ў якасці плацельшчыка. 

Узносы ўплачваюцца ў памеры 29% (на пенсіённае страхаванне) і (ці) 6% (на сацыяльнае страхаванне) з вызначанага прыбытку, але не менш за мінімальны заробак, устаноўлены і праіндэксаваны згодна з заканадаўствам з даты пастаноўкі на ўлік штогод не пазней за 1 сакавіка. Пры гэтым грамадзяне прадастаўляюць індывідуальныя звесткі па форме ПУ-3 на працягу квартала, наступнага за справаздачным годам.


Асобы, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць, а таксама ў сферы аграэкатурызму, і ўплачваюць узносы, маюць права на працоўную пенсію, дапамогу па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах. Перыяды ўплаты ўключаюцца ў стаж работы для пенсіённага забеспячэння. Прыбытак з абязковых узносаў ідзе ў заробак для налічэння пенсіі.


Па пытаннях можна звяртацца ў Фонд сацыяльнай абароны

насельніцтва Міёрскага раёна па адрасе:

вул. Камуністычная, д.52 ці па тэлефоне 4 15 31.

Фота для ілюстрацыі.
Надзея ЛІСІЧЭНКА,
начальнік Міёрскага райаддзела ФСАН.


Вярнуцца назад