Галоўная > Эканоміка і права > Міёрская ЖКГ прымае халадзільнікі іншую складаную бытавую тэхніку

Міёрская ЖКГ прымае халадзільнікі іншую складаную бытавую тэхніку


19-02-2018, 13:38. размясціў: gazeta

 Жыллёва-камунальная гаспадарка раёна прымае халадзільнікі, электрычныя і газавыя пліты, пральныя і пасудамыечныя машыны, тэлевізары, мікрахвалевыя печы, камп'ютары, магнітафоны і іншую складаную бытавую тэхніку, якая страціла спажывецкія ўласцівасці. Аднак пры ўмове, што яна ў поўным камплекце, не разабраная. 

Бытавая тэхніка вывозіцца з адраса заказчыка транспартам УП ЖКГ і прымаецца бясплатна. З пытаннямі звяртайцеся ў дыспетчарскую па нумарах 115 ці 4 17 11, а таксама да майстра Аляксандра Эдуардавіча Федуковіча на мабільны 8 033 612 29 86.


Памятайце, што, трапляючы ў навакольнае асяроддзе, многія кампаненты бытавой тэхнікі шкодзяць прыродзе і здароўю чалавека. Паклапоцімся разам, каб папярэдзіць глабальныя праблемы.

Фота для ілюстрацыі.
Н. КАСЦЯНКОЎ, інжынер-эколаг

УП ЖКГ Міёрскага раёна. 


Вярнуцца назад