Авторизация
 

Пра пагранічную зону і знаходжанне ў ёй

О пограничной зоне и пребывание в нейЛюбому грамадзяніну Беларусі, іншаземцу ці асобе без грамадзянства, пастаянна пражываючай у нашай краіне, з дакументам, які пацвярджае асобу, можна бесперашкодна ўязджаць у пагранічную зону і знаходзіцца там. 

 

Асобныя людзі прадстаўляюць вадзіцельскае ці пенсіённае пасведчанне, ксеракопіі старонак з пашпарта, дзе ёсць фотаздымак. Аднак, адпаведна патрабаванняў Указа №294 ад 3 чэрвеня 2008 года, дакументамі, якія пацвярджаюць асобу грамадзян Рэспублікі Беларусь, іншаземцаў і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне, з'яўляюцца пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і від на жыхарства ў нашай краіне. Ніякія іншыя, а тым больш іх копіі, не даюць права ўезду ў пагранічную зону.


Бываць у пагранічнай зоне па службовых пасведчаннях дазволена грамадзянам, пасады якіх уключаны ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы, службовым асобам Адміністрацыі Прэзідэнта, Апарата Савета Міністраў, Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі, Камітэта дзяржкантролю, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, членам Савета Рэспублікі, старшыням пасялковага, сельскага выканаўчага камітэтаў, дэпутатам мясцовага Савета (калі ў межах тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ўстаноўлена пагранічная зона), ваеннаслужачым Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і воінскіх фарміраванняў, супрацоўнікам органаў пагранічнай службы, унутраных спраў, мытні, органаў папярэдняга следства, пракурорскім работнікам, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце, яе абласных і міжраённых інспекцый, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і яго тэрытарыяльных органаў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, судовым выканаўцам, брыгадзе хуткай меддапамогі, работнікам арганізацыі, якая ажыццяўляе (кантралюючай) унутрырэспубліканскія і міжнародныя аўтамабільныя перавозкі ці забяспечвае эксплуатацыю, рамонт, рэканструкцыю і будаўніцтва размешчаных у пагранічнай зоне жалезных і аўтамабільных дарог, водных шляхоў, нафтапровадаў, газапровадаў, ліній сувязі і электраперадачы, а таксама транспартных сродкаў у пагранічнай зоне, вадзіцелям, якія выконваюць працоўныя (службовыя) абавязкі пры наяўнасці пуцявога ліста, які пацвярджае маршрут руху ў пагранічнай зоне.


З пералікам населеных пунктаў, размешчаных у пагранічнай зоне, можна азнаёміцца на афіцыйным інтэрнэт-партале Дзяржпагранкамітэта ў раздзеле "Пагранічная зона", а таксама на сайце аблвыканкама, Браслаўскага, Міёрскага, Верхнядзвінскага і Полацкага райвыканкамаў у раздзеле "Пагранічная бяспека".


Кантактныя тэлефоны Полацкага пагран-атрада: у Верхнядзвінскім раёне (код—802151) пагранічныя заставы: Савейкі — 6 01 02; Бігосава — 6 51 50; у Браслаўскім раёне (код 8 02153): аддзел пагранічнай службы "Опса" 3 51 20; пагранічныя пасты: "Урбаны" — 6 25 15; "Карасіна" — 2 63 48; "Пакульня" — 2 88 51; "Відзы"—2 87 82; "Казяны" — 2 33 00; пагранічныя заставы "Друя" (8 02153) 2 51 89 (участак падраздзялення знаходзіцца ў межах Браслаўскага і Міёрскага раёнаў) і "Плюсы" — 2 39 92.


Полацкі пагранічны атрад.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 576
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 603
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 603
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта