Авторизация
 

Збор і вываз смецця не толькі ў Міёрах і Дзісне

Сбор и вывоз мусора не только в Миорах и ДиснеГандаль прапануе пакупнікам прыгожа ўпакаваны, часта расфасаваны тавар. Так, гэта зручна, але за гэтую і іншыя зручнасці мы расплачваемся вялікай колькасцю так называемага  бытавога ці камунальнага смецця ў гарадскіх кватэрах і сельскіх дамах. Каб яно не ператварыла нашы населеныя пункты ў звалкі, яшчэ ў 2007 годзе прыняты Закон Рэспублікі Беларусь "Аб абыходжанні з адходамі". Хаця і да гэтага на дзяржаўным узроўні рэалізоўваліся меры па "ўтаймаванні" смецця.  

 

У горадзе яго вываз арганізаваны даўно, цяпер настойліва ўкараняецца паасобны збор, каб больш поўна выкарыстаць другасныя матэрыяльныя рэсурсы. Закон патрабуе ахапіць адпаведнай цэласнай сістэмай усю краіну шляхам рэалізацыі мясцовых праграм. Над ажыццяўленнем раённай праграмы пад кіраўніцтвам раённага Савета і райвыканкама, пры падтрымцы сельскіх органаў улады працуе УП ЖКГ. Настаў час актыўнага прасоўвання паслугі па абыходжанні з адходамі ў сельскую мясцовасць. Як гэта будзе праходзіць? Пытаюся ў майстра жылкамгаса Аляксандра Федуковіча.


—Рэгулярны збор і вываз бытавога смецця ўжо арганізаваны не толькі ў Міёрах і Дзісне, яшчэ ў 33 сельскіх населеных пунктах, — уводзіць у курс спраў Аляксандр Эдуардавіч. — Для гэтага створана неабходная тэхнічная база, якая па меры неабходнасці будзе ўмацоўвацца. Для назапашвання адходаў у раёне абсталявана 55 кантэйнерных пляцовак, у тым ліку 13 на вёсцы. Устаноўлена 289 кантэйнераў, з іх для паасобнага збору—122. Вывозяць смецце чатыры машыны ў Міёрах, столькі ж трактараў на нашых участках у Дзісне, Язне, Пераброддзі.


Работу ў гэтым напрамку сярод вяскоўцаў пры арганізацыйных і растлумачальных намаганнях сельскіх Саветаў вядзем больш мэтанакіравана. Толькі што сход-сустрэча адбылася ў Новым Пагосце. Нашы спецыялісты тлумачылі парадак і ўмовы вывазу смецця ў вёсках. Дагаворы з большасцю насельніцтва на паслугу заключаны. Цяпер працуем у Міёрскім сельсавеце, пераконваем у неабходнасці гэтай справы жыхароў Дворнага Сяла, навакольных вёсак Пестуны, Канахі і іншых. Потым рушым у Туркоўскі, Завуццеўскі і астатнія сельсаветы.


Сапраўды, а ў чым неабходнасць збору бытавых адходаў у сельскай мясцовасці?
—А вы самі задумайцеся, куды іх падзець? Зімой яшчэ нешта спаляць у печы. Хаця гэта катэгарычна забараняецца з-за шкоды навакольнаму асяроддзю. Ды добры гаспадар і сам так рабіць не будзе: атрутны дым забруджвае атмасферу, якой самому дыхаць. Ад пластыку імкліва более сажы ў коміне, трапляе небяспечны смурод і чад у пакоі… Летам жа практычна ўсё наша насельніцтва карыстаецца толькі газавымі плітамі. Значыць, упакоўка і розная тара будуць назапашвацца ў лепшым выпадку ў мяшках ці скрынках і, калі няма транспарта давезці іх да міні-палігона, паступова перамяшчацца ў бліжэйшыя лясы і хмызнякі, закінутыя кар'еры і хатнішчы, утвараючы несанкцыянаваныя звалкі.


Так і ёсць. Хаця камунальная служба пастаянна працуе на сельскіх міні-палігонах, да ідэальнага парадку там далёка. Больш таго, з адходаў, якія туды трапляюць, другасная сыравіна практычна не адбіраецца. Таму паступова колькасць такіх сховішчаў стане памяншацца.
Такім чынам, паслугай па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі, як цяпер прынята гаварыць, неўзабаве будзе ахоплена ўсё насельніцтва?
—Менавіта так.


Якая для гэтага створана прававая база?
—У адпаведнасці з Законам "Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг" і артыкулам 29 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2012 года паслуга па вывазе, абясшкоджванні і перапрацоўцы цвёрдых камунальных адходаў—асноўная, якая аказваецца грамадзянам незалежна ад іх жадання і згоды.


У такім выпадку без гэтай фармальнасці, маю на ўвазе заключэнне дагавораў, абысціся можна?
—Увогуле, можна было б, пакуль няма прэтэнзій з аднаго ці другога боку. Але калі яны з’явяцца, усё роўна давядзецца ўзаконьваць адказнасць спажыўца і выканаўцы, тады чаму не зрабіць гэта адразу?! Урэшце, мы жывем у прававой дзяржаве, і трэба выконваць патрабаванні заканадаўства. А заключэнне дагавора для спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг—гарантыя абароны сваіх правоў, калі паслуга не аказваецца ці аказваецца дрэнна.


Дадам, што абавязак плаціць за вываз і абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі ўзнікае ва ўласніка жылога дома (і нежылога—таксама!) з дня афармлення права ўласнасці на нерухомасць. Адмовіцца ад яго нельга, калі дзейнічае схема абыходжання з камунальным (бытавым) смеццем, прадугледжана перыядычнасць яго вывазу і руху спецыяльнага транспарта. І тут не самае важнае—заключаны ці не заключаны дагавор, трэба плаціць, калі паслуга аказваецца.


Дарэчы, плата за паслугу якая?
—Парадак налічэння платы за паслугу па вывазе, абясшкоджванні і перапрацоўцы цвёрдых камунальных адходаў вызначаны спецыяльным Палажэннем, якое зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 12.06.2014 г. №571 і ўдакладнена дадатковай пастановай ад 23 сакавіка 2016 г. №233. Яна залежыць ад нарматыва ўтварэння цвёрдых камунальных адходаў на аднаго плацельшчыка па фіксаваным тарыфе. Пры гэтым інваліды першай і другой груп пры адсутнасці іншых працаздольных членаў сям'і плацяць толькі палову сумы.
Калі ж канкрэтна, то ў нашых умовах плата за паслугу па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі складае 1,315 рубля на чалавека. Такая сума не нанясе вялікага ўрону нават кашальку вяскоўца.

 

Фота для ілюстрацыі.

Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта