Авторизация
 

Належная ўвага зваротам грамадзян

Должное внимание обращениям гражданБольшасць зваротаў у пракуратуру звязана з якасцю следства і дазнання, наглядам за выкананнем адміністрацыйнага і працоўнага заканадаўства і законнасцю судовых пастаноў па крымінальных і грамадзянскіх справах.

 

Усяго за мінулы год у органы пракуратуры Віцебскай вобласці паступілі 6 174 звароты грамадзян і юрыдычных асоб. 4355 з іх вырашалі непасрэдна пракуроры. 

 

Да прыкладу. У пракуратуру Бешанковіцкага раёна звярнулася кіраўнік узорнага ансамбля. За жнівень 2016-га ёй не выплацілі заработную плату. Праверка ўстанавіла прычыну. Ва ўказаны перыяд заяўніца не праводзіла рэпетыцыі з калектывам. Аднак, як сведчаць запісы ў журнале ўліку работы, кіраўнік ансамбля займалася арганізацыйна-творчай дзейнасцю: падрыхтоўка і аранжыроўка партый, праслухоўванне песеннага і інструментальнага матэрыялу і т.п. У Палажэнні аб непрафесійным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным пастановай Міністэрства культуры ад 26.09.2008 №34, указана, што ў аб'ём рабочага часу кіраўніка аматарскага калектыву акрамя рэпетыцый улічваецца вучэбна-творчая, арганізацыйна-творчая, канцэртна-сцэнічная работа з калектывам, самападрыхтоўка, падбор рэпертуару і іншае. Нявыплата зарплаты ў прыведзеным выпадку супярэчыць закону. Пракурор раёна вынес прадпісанне начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бешанковіцкага райвыканкама. Зарплата заяўніцы выплачана.


!!! Па выніках разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб органы пракуратуры вобласці падрыхтавалі 1621 акт пракурорскага рэагавання. У тым ліку ўзбуджана 5 крымінальных спраў, прынесены 141 пратэст, унесена 99 прадстаўленняў, вынесена 121 прадпісанне, узбуджана 28 дысцыплінарных вытворчасцей, складзена 8 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, прад'яўлена 1016 іскаў.


Разам з тым для асобных грамадзян перапіска з ведамствамі ператварылася ў хобі. Так, у мінулым годзе жыхар абласнога цэнтра ў кнігах заўваг і прапаноў пракуратуры вобласці і пракуратуры г. Віцебска пакінуў 48 запісаў. Прычым большасць пытанняў да іх кампетэнцыі не адносілася.
На асабістым прыёме грамадзян органамі пракуратуры ў 2016-м прыняты 6684 чалавекі. Па месцы жыхарства і працы—887, асабіста пракурорамі—1558, арыштаваных—164, асоб, што адбываюць пакаранне—303.


Ажыццяўляліся сумесныя выязныя прыёмы кіраўнікоў пракуратуры вобласці і Камітэта дзяржкантролю з правядзеннем "прамых тэлефонных ліній" у Шумілінскім, Дубровенскім і Докшыцкім райвыканкамах.

 

Фота для ілюстрацыі.
Ірына ТАЎТЫН, старшы памочнік
пракурора вобласці па наглядзе

за выкананнем заканадаўства аб зваротах грамадзян.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 692
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 632
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 622
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта