Миорский металлопрокатный завод вырастает

Миорский металлопрокатный завод вырастаетНашы карэспандэнты рэгулярна цікавяцца справамі на будаўніцтве металапракатнага завода. Здаецца, зусім нядаўна, 24 студзеня, мы з захапленнем расказвалі пра ўстаноўку металічнай арматуры і заліўку бетонам першых паляў. Толькі пад лістапракатны цэх іх патрабавалася 1589 без уліку майстэрняў, кампрэсарнай станцыі і іншых аб'ектаў. А цяпер колькі замацавана ў зямлі? -- пацікавіўся ў чацвер, 6 красавіка, у генеральнага дырэктара прадпрыемства Пятра ШЫМУКОВІЧА?

 

— Сёння на раніцу іх было 988, за дзень павінны выйсці на тысячу, — пачуў ад Пятра Мікалаевіча. — Палевае поле пад кампрэсарную станцыю і майстэрні поўнасцю закончана, пад адміністрацыйны корпус — напалавіну. Зразумела, асноўная ўвага лістапракатнаму цэху. Тут працягваем заліўку паляў, а на некалькіх зацвярдзелых нарошчваем ростверкі — бетонныя блокі прыкладна з 30 кубаметраў раствору з металічным каркасам унутры. Каб уявілі маштабы: палі заглыблены на 11 метраў у зямлю, паверх іх ідуць пяціметровыя ростверкі, для заліўкі якіх выкарыстоўваецца спецыяльная імпартная апалубка. І толькі гэтыя прамавугольнікі бетону выходзяць на ўзровень зямлі, на іх з дапамогай анкерных балтоў будзе манціравацца металічная аснова (слупы) будынка цэха.


Як толькі апалубка ўбіраецца, катлаван пяціметровай глыбіні засыпаецца прывазным пяском, яго адразу ўшчыльняюць.
Цяпер работы рухаюцца марудна, бо ўплывае веснавое разводдзе: каб катлаван не затапіла грунтовымі водамі, круглыя суткі працуюць помпы. Калі пасушэе, тэмпы будуць нарастаць, ды і слой пяску ў супрацьлеглым канцы ўзводзімага цэха не такі таўсты.
Мяркую, на гэтым тыдні пачнуць паступаць металаканструкцыі для будынка майстэрняў. Не за гарамі мантаж надземнага збудавання, будзе што паглядзець!


Цяпер на будаўнічай пляцоўцы працуюць спецыялізаваныя віцебская і дзве мінскія падрадныя арганізацыі, якія маюць патрэбнае абсталяванне. Але фронт работ будзе пашырацца.

 

Фота для ілюстрацыі.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.