Авторизация
 

Ігар Кузняцоў правёў асабісты прыём грамадзян

Игорь Кузнецов провёл личный приём гражданЛеанід МАТЭЛЕНАК

У мінулую сераду старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў правёў асабісты прыём грамадзян па пытаннях рэалізацыі норм дэкрэта №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". Аб гэтым насельніцтва своечасова інфармавала раённая газета, аднак ажыятажу ў прыёмнай кіраўніка раёна не было. Прыйшло некалькі чалавек, у якіх узніклі праблемы з працаўладкаваннем па прычыне адсутнасці спецыяльнасці ці немагчымасці пацвердзіць кваліфікацыю адпаведнымі дакументамі. Адзін зварот па выплаце дзіцячых дапамог. Зразумела, усім будзе аказана адпаведная падтрымка.

 

—Некаторыя людзі, што звярталіся да мяне, раней працавалі ў Расіі,—каменціруе сітуацыю Ігар Валер'евіч.—І гэта добра, што старанныя работнікі "выходзяць з цені". Ды і іншыя зразумелі, што не атрымаецца адсядзецца за нечай спінай, неабходна працаваць. Такую актыўнасць трэба толькі вітаць. Пры гэтым кожны павінен разумець, што пра ўласны лёс, месца работы, жыллё і кавалак хлеба для сябе і сям'і ён павінен клапаціцца найперш сам, і своечасова, а не пасля "пісем шчасця" з падатковай інспекцыі.


З рэалізацыяй патрабаванняў дэкрэта №3 у раёне наступная сітуацыя. Людзям, якія траплялі пад дзеянне гэтага дакумента, накіравана 971 паведамленне. Каля 150 чалавек адразу ўнеслі ў бюджэт патрэбную суму. Пасля ўдакладненняў у спісе засталося 580 чалавек. У райвыканкам аб прадастаўленні льгот была на пачатак гэтага тыдня яшчэ 51 заява, 50 просьб спецыяльная камісія разгледзела, 27 з іх задаволена (гэта значыць, такая колькасць грамадзян вызвалена ад уплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў), 23-м адмоўлена. Работа гэтая працягвалася і, трэба меркаваць, на сённяшні дзень прыведзеныя лічбы ўжо змяніліся.


Дзеянне дэкрэта №3 прыпынена, аднак работа над удакладненнем спісаў людзей, якім могуць быць прад'яўлены аналагічныя патрабаванні ў наступным годзе, працягваецца. Гэта папярэджанне для тых, хто не спяшаецца легалізаваць сваё месца працы і ўдзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў на сацыяльныя праграмы.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 622
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 613
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 609
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 715
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта