Авторизация
 

У Міёрскім райвыканкаме абмеркавалі вынікі праверкі

В Миорском райисполкоме обсудили результаты проверкиЭліза Блажэвіч 

У райвыканкаме 10 лютага на нарадзе жывёлаводаў абмеркавалі вынікі праверкі, выбарачна праведзенай у гаспадарках Шаркаўшчынскага, Міёрскага і Браслаўскага раёнаў. Удзел у ёй прынялі начальнікі райсельгасхарчаў вышэйназваных раёнаў і іх намеснікі па жывёлагадоўлі, кіраўнікі райплемстанцый і ветэрынарных устаноў, дырэктары сельгасарганізацый і галоўныя заатэхнікі. Кіраваў работай нарады першы намеснік камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Уладзімір Машэра.

 

Пра стан спраў у жывёлагадоўчай галіне ААТ "Княж", "Васюкі" і КУП СХТ імя Маркава праінфармаваў кансультант аддзела жывёлагадоўлі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Віталь Бялевіч. Ён указаў на недахопы і акрэсліў задачы, выкананне якіх забяспечыць на жывёлагадоўчых аб'ектах належныя ўмовы ўтрымання і кармлення жывёлы і павялічыць вытворчасць прадукцыі. У абследаванні жывёлагадоўлі ўдзельнічаў і кансультант дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Дамброўскі. На пэўныя недапрацоўкі па ўзнаўленні статка ў Шаркаўшчынскім раёне звярнула ўвагу і галоўны спецыяліст РУП "Віцебскае племпрадпрыемства" Наталля Плісунова.


З вынікамі маніторынгу дзвюх гаспадарак Міёрскага раёна, дзе дапушчана значнае зніжэнне надояў да мінулагодняга ўзроўню, выступіла галоўны заатэхнік упраўлення інтэнсіфікацыі прамысловай жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі Мінсельгасхарчу Ганна Ільінец. Яна пабывала на фермах ААТ "Узмёнскі край" і ВУПКУ "Міёрскі", дзе выявіла хібы, якія адмоўна ўплываюць на вытворчасць малака, захаванне маладняку, узнаўленне пагалоўя дойнага статку. Прагучала крытыка за парушэнне тэхналогіі кармлення жывёлы, за незбалансаванасць рацыёнаў па пажыўных рэчывах, у тым ліку за недахоп у кармах бялку, за нізкую якасць сенажу і сіласу. Звернута ўвага на неабходнасць палепшыць догляд за маладняком. Адзначана, што ў вышэйназваных гаспадарках радавыя жывёлаводы не ведаюць як у першыя часы жыцця цялят выпойваць малозіва праз зонд, а гэта абавязковае патрабаванне, выкананне якога павышае імунітэт малых і іх захаванасць. Найбольш заўваг у адрас кіраўніцтва і спецыялістаў ВУПКУ "Міёрскі", дзе на буйным сучасным малочнатаварным комплексе "Мілашова" з-за недастатковага кармлення сярэдні надой ад каровы цяпер складае 5 кілаграмаў, а цялушкі на ўзнаўленні худыя, цяляткам на дарошчванні патрэбны лепшы подсціл у стойлах.


Пра недахопы і ўпушчэнні ў рабоце мясцовых аграрыяў гаварыў і загадчык аддзела Віцебскай аблветлабараторыі Аляксандр Рымдзёнак. Падкрэслена, што для іх выпраўлення найперш патрэбны жаданне і імкненне кіраўнікоў і спецыялістаў, радавых работнікаў.
На нарадзе заслуханы тлумачэнні кіраўнікоў і спецыялістаў гаспадарак, дзе знізіліся надоі і дрэнна пакрываюцца каровы і цялушкі. Трымалі справаздачу і намеснікі начальнікаў райсельгасхарчаў па жывёлагадоўлі. Пастаўлена задача за тыдзень у сельгасарганізацыях Шаркаўшчынскага, Браслаўскага і Міёрскага раёнаў істотна павялічыць вытворчасць малака і выйсці на мінулагодні ўзровень. Кантроль за выпраўленнем сітуацыі ўскладзены на абласны камітэт сельскай гаспадаркі і харчавання.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 610
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 404
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 555
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 575
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 906
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта