Авторизация
 

Не дзеля штрафаў

Не ради штрафовГрамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы на рабочых месцах неабходна ўзмацніць. Пра гэта ішла размова на пасяджэнні Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. 

 

Тэхнічная інспекцыя працы ФПБ сумесна з прафсаюзнымі арганізацыямі, грамадскімі інспектарамі і наймальнікамі ў кожным рэгіёне рэспублікі кантралююць выкананне заканадаўства аб ахове працы на рабочых месцах. У 2016 годзе праведзена 131 праверка і 684 маніторынгі. Па іх выніках наймальнікам выдадзена 128 прадстаўленняў і 639 рэкамендацый на ліквідацыю 8600 парушэнняў. Прыпынена работа 200 адзінак станкоў, машын і іншага вытворчага абсталявання, эксплуатацыя якога пагражала жыццю і здароўю работнікаў.


Адзначана, што найбольш характэрнае парушэнне—адсутнасць на прадпрыемствах і ў арганізацыях перыядычнага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ці неўдзел грамадскіх інспектараў у ажыццяўленні кантролю. У ходзе работы рэйдавых груп тэхнічнай інспекцыі ФПБ надавалася ўвага стварэнню для работнікаў бяспечных і здаровых умоў працы, належнага вытворчага быту, выкананню тэмпературнага рэжыму, падпарадкаванню работадаўцаў калектыўным дагаворам. Практыка паказвае, што рэйды здольны паўплываць на сітуацыю ў лепшы бок.
Аднак тэхнічная інспекцыя працы прафсаюзаў ажыццяўляе сваю дзейнасць не дзеля штрафаў і пакаранняў, а для аказання дапамогі, выяўлення і своечасовай ліквідацыі недахопаў у сферы вытворчай бяспекі, стварэння належных санітарна-бытавых умоў для працаўнікоў, кантролю выпраўлення ранейшых парушэнняў.


Алена УСЦІНАВА,

Прэс-служба ФПБ па Віцебскай вобласці.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 949
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 526
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 341
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 969
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 691
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 895
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 916
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Госці краін
free counters
Партнеры сайта