Авторизация
 

Рамонт жылля і пад'ездаў у Міёрах і Дзісне

Ремонт жилья и подъездов в Миорах и Дисне30 снежня 2016 года распараджэннем №254р "Аб забеспячэнні належнага стану месц агульнага карыстання ў шматпавярховых жылых дамах" раённы выканаўчы камітэт паставіў задачу адпаведнай камісіі абследаваць такія месцы  агульнага карыстання (пад'езды), якія належаць бягучаму рамонту ў 2017 годзе, і пра вынікі праінфармаваць насельніцтва праз раённую газету і праз сайт. 

 

Непасрэдна ад УП ЖКГ Міёрскага раёна (У. Мяцеліца) запатрабавана распрацаваць для ўзгаднення тэрмінаў графік рамонту пад'ездаў.
Гэтая работа выканана. Пра яе вынікі УП ЖКГ паведамляе наступнае:
"У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27. 01.2009 №99 бягучы рамонт аднесены да пераліку асноўных жыллёва-камунальных паслуг. Пры гэтым работы, звязаныя з належным утрыманнем пад'ездаў жылых дамоў, належаць фінансаванню за кошт сродкаў уласнікаў, наймальнікаў жылых памяшканняў і членаў арганізацый забудоўшчыкаў. Пералік такіх работ устаноўлены пастановай Мінжылкамунгаса ад 4.06.2014 г. №12.


УП ЖКГ Міёрскага раёна паведамляе, што камісіяй, прызначанай распараджэннем Міёрскага раённага выканаўчага камітэта ад 18 лістапада 2015 г., быў праведзены агляд шматкватэрных жылых дамоў. У ходзе агляду ўстаноўлена, што неабходна правесці бягучы рамонт 10-ці пад'ездаў:
г. Міёры
вул. Дзяржынскага, 3 (п. №1, 2), вул. Свярдлова, 30 (п. №1, 2),
вул. Камуністычная, 24 (п. №1, 2), вул Камуністычная, 13 (п. №1, 2);
г. Дзісна
вул. Юбілейная, 27 (п. №1), вул. Юбілейная, 29 (п. №1), адпаведна плану бягучага рамонту на 2017 год, які ўзгоднены з УП ЖКГ Віцебскага аблвыканкама. Жыхарам прапануецца выканаць бягучы рамонт уласнымі сіламі або заключыць дагавор з УП ЖКГ Міёрскага раёна на выкананне бягучага рамонту.


Дадатковая інфармацыя будзе размешчана на інфармацыйных вокнах ЖКГ".
Графікам, які зацвердзіў галоўны інжынер УП ЖКГ Ю. Паплаўскі, прадугледжана, што бягучы рамонт пад'ездаў у Міёрах на вул. Дзяржынскага, 3 будзе праведзены ў лютым, на вул. Свярдлова, 30—у сакавіку, на вул. Каму-ністычнай, 24 і 13—у красавіку; у Дзісне на вул. Юбілейная, 27—у чэрвені, на вул. Юбілейная, 29—у ліпені.


Графікам капітальнага рамонту жыллёвага фонду на 2017 год у Дзісне прадугледжана правядзенне работ у маі-ліпені ў доме №83 па вул. Леніна; у ліпені-жніўні—у доме №27 па вул. Юбілейнай; у жніўні-верасні—у доме №29 па вул. Юбілейнай і доме №3 па вул. Тэльмана. Гаспадарчым спосабам плануецца адрамантаваць дахі, замяніць аконныя і дзвярныя блокі ў месцах агульнага карыстання, давесці да ладу коміны і фасады, цокалі, брылькі ўзваходаў, аднавіць афарбоўку і адмостку.


Публікацыя графікаў бягучага і капітальнага рамонту жылля—падстава яшчэ раз нагадаць жыхарам шматкватэрных дамоў пра неабходнасць беражліва ставіцца да агульнай маёмасці. Аднаўляць пашкоджаную афарбоўку, пабітае шкло, паламаныя вокны, дзверы і любое абсталяванне цяпер давядзецца за ўласныя сродкі.

 

Фота для ілюстрацыі.
Георгій БУШУНОЎ, начальнік
аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі
раённага выканаўчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 922
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 677
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 645
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 722
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 766
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта